Біблія: Розніца паміж версіямі

20 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
др
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (r2.7.2) (робат дадаў: gn:Tupã ñe'ẽngue ryru)
 
== Гісторыя перакладу на беларускую мову ==
На тэрыторыі Беларусі спісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагментаў з'явіліся, верагодней за ўсё пасля хрышчэння Русі (986—988). На працягу многіх стагоддзяў Біблія на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыталася на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай]] мове. Вядомы дзесяткідзясяткі рукапісаў XI—XV стагоддзяў на царкоўнаславянскай мове. Магчыма, перапісваннем свяшчэнных кніг займалася [[Ефрасіння Полацкая]] ([XII ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю на тэрыторыі Беларусі сведчаць рукапісныя помнікі: [[Аршанскае Евангелле|Аршанскае]], [[Полацкае Евангелле|Полацкае]], [[Друцкае Евангелле|Друцкае]] Евангеллі, [[Смаленскі псалтыр]] і інш.
 
[[:en:Bible translations into Belarusian|Першым]] унікальным навукова-папулярным друкаваным выданнем Бібліі на роднай мове, блізкай да тагачаснай [[Старабеларуская мова|старабеларускай]] літаратурнай мовы, была Біблія [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]]. [[6 жніўня]] [[1517]] года ён выпускае Псалтыр, потым амаль кожны месяц — новую кнігу Бібліі. За два гады ён выдаў 23 ілюстраваныя кнігі. У першую беларускую Біблію выдавец уключыў амаль паўсотні ілюстрацый: шматлікія застаўкі, іншыя дэкаратыўныя элементы, гарманавальныяякія гармануюць з вёрсткай старонак, шрыфтам і тытульнымі лістамі. У яго [[Прага|пражскіх]] выданнях мноства арнаментальных упрыгожванняўупрыгожанняў і графічных ініцыялаў. У сакавіку [[1525]] ў [[Вільня|Вільні]] Скарына выпусціў «Апостал» («Дзеі і пасланні апосталаў»).
 
Наступным значным перакладам з'явілася праца [[Васіль Цяпінскі|Васіля Цяпінскага]]. Ён быў вядомым прыхільнікам [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] ў Беларусі, заснаваў у сваім маёнтку Цяпіна друкарню. Ён выдаў Евангелля ад Матфея, Марка і пачатак Лукі на дзвюх мовах: царкоўнаславянскай і беларускай.
На працягу XVII—XIX стагоддзяў не было зроблена ні аднаго перакладу на беларускую мову.
 
У пачатку дваццатых гадоў [[Баптызм|баптысцкі]] прэсвітар з [[Брэст]]а [[Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей|Лукаш Дзекуць-Малей]] перавёў Евангелле на беларускую мову. Пазней свае паслугі перакладу прапанаваў [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]]. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У [[1931]] годзе выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналогіі належыць да [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнта Гадлеўскага]], які скончыў пераклад Новага Запавету да [[1930]] года, аднак супрацьстаянне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусціць Новы Запавет толькі ў [[1939]] г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук [[гестапа]]. Яго працу працягнуў [[Пётр Татарыновіч]]. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны [[паланізмам]]і. Наступны пераклад звязаны з імем [[Янка Станкевіч|Янкі Станкевіча]]. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, [[Ян Пятроўскі|Яна Пятроўскага]], [[Міхась Міхайлавіч Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]] (брата [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]), [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]], Уладзіміра Чарняўскага. У [[2002]] годзе [[Васіль Сёмуха]] выдаў у Мінску пераклад ўсёй Бібліі<ref>[http://holybible.by/by.html Біблія на беларускай мове]</ref> на беларускую мову [[Тарашкевіца|тарашкевіцай]]. З [[1989]] года ажыццяўляе дзейнасць па перакладзе Святога Пісання Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры [[Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату|Беларускім Экзархаце]] мітрапалітам [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэтам]]. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Евангеллеў і рыхтуецца да друку Дзеі Апосталаў.
 
== Гл. таксама ==