Пталамей II Філадэльф: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: hu:II. Ptolemaiosz
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Спачатку (285—283 да н.э.) кіраваў дзяржавай сумесна з бацькам [[Пталамей I, цар егіпецкі|Пталамеем Сатэрам]], а потым да 246 да н.э. самастойна. Для свайго часу меў бліскучую адукацыю. У знешняй палітыцы імкнуўся пазбягаць барацьбы і дзейнічаў шляхам перамоваў і шлюбаў. Так шлюбам сына [[Пталамей III, цар егіпецкі|Пталамея Евергета]] з дачкою свайго брата [[Маг]]а яму ўдалося набыць уладу над [[Кірэна]]й, якой кіраваў Маг, стварыць магутны флот, а потым далучыць да Егіпта шэраг тэрыторый у Малой Азіі ў басейне [[Эгейскае мора|Эгейскага мора]]. Пасля [[Другая Сірыйская вайна|другой сірыйскай вайны]] (266—263 да н.э.) ён утрымліваў пад сваёй уладай ужо [[Фінікія|Фінікію]], [[Лікія|Лікію]], [[Карыя|Карыю]] і шмат прыбярэжных гарадоў, умешваўся ў дзяржаўныя справы Грэцыі. Пры ім сталічны [[горад Александрыя|г. Александрыя]] стаў буйнейшым гандлёвым, рамесніцкім і культурным цэнтрам [[элінізм|эліністычнага]] Міжземнамор’я. [[Царскі двор]] Пталамея II Філадэльфа быў месцам прытулку для многіх вядомых тагачасных грэчаскіх вучоных і паэтаў, сярод якіх былі [[Калімах]], [[Феакрыт]], [[Манефон]], [[Эратасфен]], [[Заіл]] і інш. Сам цар з'яўляўся вялікім бібліяфілам. Менавіта ў часы яго панавання ўзнялася слава [[Александрыйская бібліятэка|Александрыйскай бібліятэкі]], кніжныя фонды якой настолькі разрасліся, што Пталамей Філадэльф быў вымушаны пабудаваць для яе новы будынак. Ён узводзіў багатыя і пышныя палацы, будаваў гарады, рэстаўрыраваў і аздабляў храмавыя пабудовы. Толькі забойства яго дачкі Веранікі, выдадзенай замуж за [[Антыёх II, цар сірыйскі|Антыёха II]], прымусіла яго развязаць [[Трэцяя Сірыйская вайна|трэцюю сірыйскую вайну]] (247—239 да н.э.), якую паспяхова завяршыў Пталамей III Евергет, яго сын.
 
Першай жонкай Пталамея II была [[Арсіноя I]] ([[289 да н.э.|289]]—[[288 да н.э.]]). Другі шлюб ён узяў з уласнай сястрой, [[Арсіноя II|Арсінояй II]]. Гэты шлюб услаўляўся к шлюб [[бог Зеўс|Зеўса]] і [[багіня Гера|Геры]], за выключную любоў да сваёй жонкі-сястры ён і атрымаў сваю мянушку, але грэкі ўспрынялі гэты шлюб як парушэнне нормаў традыцыйнай маралі.
 
Вядомая верагодная выява — бронзавы бюст з вілы Пізонаў у Геркулануме, копія з адной са шматлікіх статуй Пталамея і яго сястры<ref name=par>{{Крыніцы/Партрэты}}</ref>.
Радок 36:
{{літ|1=|{{крыніцы/СкарынаТв|136—137}}|Від=Б}}
 
{{Лагіды}}
{{DEFAULTSORT:Пталамей 02}}
[[Катэгорыя:Цары егіпецкія]]