Санет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
з be-x-old:Санэт
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Санет''' (ад [[італьянская мова|італьянскага]] ''sonetto'' – песенька) — адна з так званых [[цвёрдая форма|цвёрдых форм]] лірычнай паэзіі. З'явіўся ў [[Італія|Італіі]] ў [[13 стагоддзе|XIII стагоддзі]], першыя санеты стварыў [[Гвітонэ Дарэца]], найбольшую вядомасць набылі санеты [[Франчэска Петрарка|Франчэска Петраркі]].
 
Санет складаецца з 14 радкоў па 11 складаў у кожным, са строгай рытмічнай і лагічнай структурай. Вылучаюць некалькі асобных форм санета. '''Італьянскі санет''' складаецца з дзвюх частак: першая з васьмі радкоў (у ёй фармулюецца праблема твора), другая з шасці (вырашэнне праблемы). Парадак рыфмаў — ''a-b-a-b a-b-b-a c-d-e-c-d-e'' (ці ''c-d-c-c-d-c''), 9-ы радок вылучаецца інтанацыйна. Нязначна адрозніваецца ад яго '''французскі санет''' са схемай ''a-b-b-a a-b-b-a c-d-d c-e-e''. У [[Англія|Англіі]] [[16 стагоддзе|XVI стагоддзя]] склалася альтэрнатыўная форма санета (вядомая як '''«[[Уільям Шэкспір|шэкспіраў]] санет»''') з рыфмамі ''a-b-a-b c-d-c-d e-f-e-f g-g''. У паэзіі [[мадэрнізм|мадэрнізму]] санетамі часта называюцца вершы з чатырнаццаці радкоў больш вольнай структуры.