Ніна Фёдараўна Сіляева: Розніца паміж версіямі

урач, патолагаанатам
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ніна Фёдараўна''' (нар. 26 снежня 1938 г., Мінск) — беларускі вучоны ў галіне паталагіч...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:43, 20 ліпеня 2012

Ніна Фёдараўна (нар. 26 снежня 1938 г., Мінск) — беларускі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Кандыдат медыцынскіх навук (1967). Дацэнт (1984). Доктар медыцынскіх навук (Патамарфалогія органа зроку ў перынатальным перыядзе, 1990). Прафесар (1993).

Біяграфія

Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1961). Урач-фтызіятр Рэспубліканскага туберкулёзнага санаторыя «Наваельня» (1961-1962). Аспірантка кафедры паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1962-1965). Загадчыца Патолагаанатамічным аддзялення 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, урач-патолагаанатам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, асістэнт кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі, нармальнай анатоміі, судовай медыцыны, старшы навуковы супрацоўнік ЦНДЛ ГрДМІ (1977-1984). Дацэнт кафедры паталагічнай анатоміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1984-1991). Загадчыца той жа кафедры (1991-2000). Прафесар кафедры паталагічнай анатоміі ГрДМУ.


Аўтар больш за 170 навуковых прац. Асноўныя напрамкі даследаванняў прысвечаны вывучэнню патамарфалогіі энцэфалітаў і энцэфалапатый пладоў і нованароджаных, патамарфалогіі органа зроку ў перынатальным перыядзе, клініка-анатамічнага аналізу урачэбных памылак.