Розніца паміж версіямі "Нацыянальная бібліятэка Беларусі"

 
=== Заснаванне ===
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) была заснавана Пастановай Савета Народных Камісараў [[БССР]] ад 15 верасня [[1922]] г. як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. Яна ўваходзіла ў склад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ([[БДУ]]), але выконвала ўсе функцыі галоўнай бібліятэкі рэспублікі. Першым дырэктарам бібліятэкі стаў [[Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі]], які ўзначальваў яе амаль 40 гадоў.
 
На момант адкрыцця фонды бібліятэкі налічвалі ўсяго 60 тыс. экзэмпляраў, якімі карысталіся 1,1 тыс. чалавек. Але ўжо ў [[1926]] г. 5,5 тыс. чытачоў маглі скарыстацца 300-тысячным фондам, што ўяўляў сабой найбуйнейшы ўніверсальны бібліятэчны збор па ўсіх галінах ведаў, і ў першую чаргу па беларусазнаўчай тэматыцы. Пастаяннымі карыстальнікамі бібліятэкі сталі дзеячы мастацтва і навукі БССР, прадстаўнікі дзяржаўных, партыйных і грамадскіх арганізацый. Бібліятэка становіцца актыўным удзельнікам культурна-нацыянальнага будаўніцтва, працэсаў беларусізацыі, развіцця дзяржаўнай структуры.
Ананімны ўдзельнік