Сіманічы: Розніца паміж версіямі

аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
{{пераклад|be-x-old|{{subst:Сіманічы}}}}
(Няма розніцы)

Версія ад 23:17, 20 ліпеня 2012

Сі́манічы[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Свінавод і аўтамабільнай дарозе ЛельчыцыТураў (Р128), за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 42 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. Сіманічы ўваходзяць у склад і з'яўляюцца цэнтрам Сіманіцкага сельсавета і камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сіманічы».

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1520 года як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, сяло Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета.

У студзені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 21 жыхара, а ўсяго за вайну загінула 108 жыхароў.

Насельніцтва

  • 1840 год — 31 двор, 250 жыхароў
  • 1886 год — 58 двароў, 376 жыхароў
  • 1909 год — сяло: 154 двары, каля 850 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 8 жыхароў
  • 1917 год — сяло: 181 двор, 1055 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 17 жыхароў
  • 1940 год — 245 двароў, 1206 жыхароў
  • 1998 год — 352 двары, 920 жыхароў
  • 2000 год — 338 двароў, 907 жыхароў

Інфраструктура

Лясніцтва Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, бальніца, дом прыстарэлых, аптэка, Дом быту, аддзяленне сувязі, 2 крамы, бутэрбродная.


Крыніцы

Зноскі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі