Ула (аграгарадок): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Выдатныя мясціны: вікіфікацыя
дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 2:
|статус = Пасёлак
|беларуская назва = Ула
|арыгінальная назва = УлаУ́ла
|краіна = Беларусь
|падначаленне =
Радок 65:
|add3 =
}}
'''УлаУ́ла''' — пасёлак у [[Бешанковіцкі раён|Бешанковіцкім раёне]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. 1,4 тыс. жыхароў (2004). Прыстань на [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіне]] пры ўпадзенні ракі [[рака Ула|р. Ула]]; знаходзіцца за 27 км ад [[Бешанковічы|Бешанковіч]], 80 км ад [[Віцебск]]а. Аўтадарогамі злучаны з Бешанковічамі, [[Лепель|Лепелем]], [[Ушачы|Ушачамі]] і аўтадарогай Віцебск-Віцебск——[[Полацк]].
 
== Гісторыя ==
Вядомы з [[14 ст.]] як невялікае паселішча ў [[Полацкае княства|Полацкім княстве]], з [[16 ст.]] мястэчка ў [[Полацкае ваяводства|Полацкім ваяводстве]] [[ВКЛ]]. Належала С. Саковічу (1440 г.) і яго жонцы, Я. Ю. Гальшанскаму (1546), М. Ю. Радзівілу (1551), Кішкам, Жабам. У час [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] (1558—1583), паводле загаду караля [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]], для абароны вусця р. Улы, тут у 156З г. пачалося будаўніцтва [[Ульскі замак|Ульскага замка]]. Але работы, якімі кіраваў венецыянскі інжынер, былі спынены нападам атрада рускіх войск; будаўнікі загінулі. У 1567 г. на гэтым месцы па загадзе ўжо цара [[Іван IV|Івана IV]] пабудавалі драўляную крэпасць — сцены-гародні, 8 вежаў, у т.л. вароты і брамкі. У 1568 г. гетман [[Раман Сангушка]] нечаканым штурмам захапіў Ульскія ўмацаванні. Пазней замак аднавілі, а ў 1580 г. паводле загаду [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]] насыпалі вал (вышынёй 6 м). У 1577 г. Ула атрымала [[магдэбургскае права]] і герб: у чырвоным полі замак з вежай пасярэдзіне. У 16-18 ст. Ула належала князям Быстрыцкім, Лукомскім, Ржэцкім, А. Д. Меншыкаву, Патоцкім, Рэутам. У [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)]] Ула значна пацярпела ад ваенных дзеянняў, замак быў поўнасцю знішчаны і болей не аднаўляўся. У 1669 г. на яго месцы заснаваны касцёл і кляштар дамініканцаў (паводле іншых звестак, у 1678 г., зачынены ў 1832 г.). У 1764 г. Ула налічвала да 600 жыхароў. 3 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, гандлёвае мястэчка [[Лепельскі павет|Лепельскага павета]] [[Полацкая губерня|Полацкай]] (у 1793—1796 гг.), з 1802 г. [[Віцебская губерня|Віцебскай]] губерняў, з 1796 да 1802 гг. у [[Полацкі павет|Полацкім павеце]], з 1861 г. — цэнтр воласці. У 1850 г. — 1041 жыхар. У 1881 г. у мястэчку знаходзіліся валасное праўленне, 3 царквы (адна з іх, Пакроўская, пабудавана ў 1857 г.), касцёл, сінагога, школа, 4 яўрэйскія школы, прыстань, 2 гарбарні, 48 лавак, 6 заезных дамоў. Побач з Улай (1 км), у маёнтку Аўгустберг, працавалі бровар і вадзяны млын. Частка местачкоўцаў у якасці лоцманаў нанімаліся на баркі і плыты, праводзілі іх па Дзвіне ў [[Рыга|Рыгу]].
 
3 17.07.1924 г. Ула — цэнтр [[Ульскі раён|Ульскага раёна]] [[Полацкая акруга|Полацкай акругі]] (да 26.07.1930 г.), з 08.07.1931 г. у Бешанковіцкім раёне, з 20.02.1938 г. у Віцебскай вобласці, з 27.09.1938 г. — гарадскі пасёлак. У [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] з ліпеня 1941 да 26.06.1944 г. акупіравана гітлераўцамі. 3 09.09.1946 да 17.12.1956 г. гарадскі пасёлак зноў быў цэнтрам адноўленага Ульскага раёна.
 
== Гаспадарка ==
Радок 79:
 
== Памятныя мясціны ==
* Помнікі архітэктуры: рэшткі замка і ўмацаванні, так званы «Баторыеў шанец» (XVI ст.), Свята-Троіцкая царква (1896).
* Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан
* Помнік землякам, загінуўшым у вялікую Айчынную вайну
* Помнік на магіле ахвяр фашызму
 
<gallery>
Радок 92 ⟶ 95:
== Літаратура ==
* З гісторыі Улы // Зара (Бешанковічы). — 2001. — 13 сак.
* ''Кавалеўскі, С.'' Ула / С. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2004. — 6 ліст.
* ''Крачкоўскі, А.'' Ула і магдэбургскае права / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2007. — 8 чэрв.
* ''Крачкоўскі, А.'' Надаў Уле герб — «замак і вежу адну» / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2007. — 14 жн.
* Ула // Князева, В. Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі / В. Князева. — Мн., 2005. — С. 91.
* ''Ларкін Г. С.'' Ула // {{кніга|загаловак=Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 5. Скамарохі — Яшчур|адказны=Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелСЭ ім. П. Броўкі|год=1987|том=5|старонак=703|тыраж=10&nbsp;000}}
 
[[Катэгорыя:Пасёлак Ула]]