Лесастэп: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|250px|Дэвінскі лесастэп, [[Славакія]] '''Лесастэ́п''' — пераходная [[пры...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:52, 22 ліпеня 2012

Лесастэ́п — пераходная прыродная зона Паўночнага паўшар’я паміж зонамі змяшаных лясоў і стэпы.

Дэвінскі лесастэп, Славакія

У Еўразіі лесастэп распасціраецца суцэльнай паласой з захаду на ўсход ад усходніх прадгор'яў Карпатаў да Алтая.

Акрамя таго, ўчасткі лесастэпы знаходзяцца ў межах Сярэднедунайскай раўніны, шэрагу міжгорных западзін Паўднёвай Сібіры, ў Манголіі і на Далёкім Усходзе, а таксама займаюць частку раўніны Сунляа на паўночным усходзе Кітая.

У Паўночнай Амерыцы лесастэп распасціраецца з поўначы на поўдзень, праз Вялікія раўніны, да 38° пн. ш. У Паўднёвым паўшар'і лесастэп адсутнічае.

Раслінны свет

 
Лесастэп на карціне Івана Шышкіна «Жыта»

Для лесастэпу характэрна складанае чаргаванне на водападзелах масіваў ліставых лясоў (радзей хваёвых лясоў) з участкамі разнатраўных стэпаў.

У Еўропе і на еўрапейскай раўніне тыповымі з'яўляюцца светлыя шырокалістыя лясы з дубу (дубровы), бука, ліпы, каштана, ясеня і іншых. У Сібіры распаўсюджаныя астраўныя драбналістыя бярозава-асінавыя колкі. Да лесастэпаў адносяцца таксама ў Паўночнае Амерыцы прэрыі, у Афрыцы і Аўстраліі — саваны.

Жывёльны свет

У лесастэпе няма асаблівых, уласных толькі яму відаў жывёлаў. Стэпавыя віды (суслік, сурок, драфа і іншыя) спалучаюцца і суіснуюць з тыпова ляснымі прадстаўнікамі (вавёрка, куніца, лось).

Спасылкі