Розніца паміж версіямі "Ян Карцан"

2 байты выдалена ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Ян Карцан''' (?, Вялічкі — 1611) — друкар i ...')
 
'''Ян Карцан''' (?, [[Вялічкі, (Гродзенская вобласць)|Вялічкі]] — [[1611]]) — [[Друкарства|друкар]] i кнігавыдавец.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Вялічкі, (Гродзенская вобласць)|Вялічках]]. Паводле веравызнання — [[пратэстант]]. Друкарскай справе навучаўся ў [[Кракаў|Кракаве]]. Упершыню асталяваўся на працы ў мястэчку [[Лоск]], дзе змяніў на пасадзе выдаўца Даніеля Лянчыцкага, які працаваў у магната [[Ян Кішка|Яна Кішкі]] і выехаў у [[Вільня|Вільню]]. У [[1576]] выходзяць з так званай Замковай друкарні Яна Кішкі сачыненне [[Сымон Будны|С. Буднага]] «Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры» і праца [[Цыцэрон]]а «Аб павіннасцях», перакладзеная на польскую мову С. Кашуцкім. За час працы ў Лоску з [[1576]] па [[1580]] гг. Карцан выпусціў сем кніг: пяць на польскай мове і дзве на лацінскай.
 
Пасля імя Карцана сустракаецца на выданнях, што выходзяць у Вільні. [[31 ліпеня]] [[1599]] ён уступіў у законнае валоданне домам па вуліцы Бернардынскай, які адкупіў у віленскага мяшчаніна Захарыяша Амуратовіча. Першыя кнігі выдаўца віленскага перыяду: «Тлумачэнне малітваў» («Wyklad na modlitwie») С. Судровіса і «Новы запавет» («Nowy testament») датуюцца [[1580]] годам. У [[1583]] перавыдае ў Вільні сачыненне «Аб павіннасцях», а ў [[1595]] ўпершыню выдае сачыненне Цыцэрона «Кнігі аб старасці» ў перакладзе [[Беняш Будны|Б. Буднага]]. У гэты годзе таксама выдае «Гісторыю Іўдзейскай вайны» у дзвюх частках і сачыненне Казаковіча «Дух Данііла» — вершы па выпадку пахавання, напісаныя па-латыні і па-польску. У [[1600]] Я. Карцан выпускае сачыненне Юста Ліпсіуса «Аб сталасці» у перакладзе Я. Пятровіча, якое ў [[1649]] было перавыдана ў Кракаве і ў [[1770]] — у Вільні. Важнае месца ў гэтым раздзеле выдавецкага плану Карцана займаюць кнігі [[Ян Пратасовіч|Я. Пратасавіча]].