Белая сітаўка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Белая сітаўка''' (''Motacilla alba'') — невялікая птушка з сямейства сітаўкавых. Гняздуе пераважн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:28, 23 ліпеня 2012

Белая сітаўка (Motacilla alba) — невялікая птушка з сямейства сітаўкавых. Гняздуе пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На больш цёплых землях свайго арэала від вядзе аселы лад жыцця, у той час як папуляцыі больш прахалодных рэгіёнаў мігруюць у Афрыку і назад. Зрэдку белая сітаўка сустракаецца і на Алясцы. Даўжыня цела белай сітаўкі налічвае 16-19 см. і для яе характэрны доўгі хвост. Афарбоўка верхняй часткі цела пераважна шэрая, а ніжняй - белая. Галава таксама белая, з чорным горлам і шапачкай. Маса сітаўкі 20-23 г. Будуе гнёзды ў паглыбленнях, напрыклад, у расколінах сцен, дуплах дрэў, пад стрэхамі будынкаў і складах бярвення. Самкі адкладаюць 5-6 бялёсых з цёмна-шэрымі кропкамі яек, нярэдка двойчы за сезон. Яйкі самка выседжвае на працягу 12-14 дзён. Птушанят кормяць абодва бацькі. Прыкладна праз 15 сутак пасля нараджэння ў птушанят з'яўляецца апярэнне.

Зноскі