Розніца паміж версіямі «Агрэгатны стан»

193 байты дададзена ,  13 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: Агрэгатныя станы – стан існавання рэчыва (напрыклад, вады). Пераходы ад аднаго А. с. ...)
 
др
Агрэгатныя станы – стан існавання [[рэчыва]] (напрыклад, [[Вада|вады]]). Пераходы ад аднаго А. с. да іншага характарызуюцца скачкападобнымі зменамі асноўных характарыстык [[рэчыва]] (напрыклад, [[Шчыльнасць|шчыльнасці]], [[Цвёрдасць мінералаў|цвёрдасці]], [[Энтропія|энтропіі]]).
 
 
Вызначаюць цвёрды, вадкі і [[газ]]ападобны А. с., а таксама [[Плазма|плазму]]. А. с. адрозніваюцца характарам цеплавога руху [[Малекула|малекул]] ([[атам]]аў) [[рэчыва]] і іхняга ўзаемадзеяння.
 
 
У [[газ]]ах [[Малекула|малекулы]] ([[атам]]ы) амаль не ўзаемадзейнічаюць, рухаюцца незалежна па ўсім аб’ёме у якім знаходзяцца. Вадкасці і цвёрдыя целы належаць да г. зв. кандэнсаваных сістэм. У іх [[Малекула|малекулы]] ([[атам]]ы) размяшчаюцца блізка адна ад адной, і сілы ўзаемадзеяння паміж імі значна большыя. У выніку вадкасці і цвёрдыя целы толькі нязначна змяняюць свой аб’ём пад уплывам механічнага ці [[Тэмпература|тэмпературнага]] ўздзеяння.
 
 
У вадкім А. с. [[Малекула|малекулы]] ([[атам]]ы) [[рэчыва]] захоўваюць магчымасць перамяшчэння адна адносна адной шляхам пераскоку з аднае пазіцыі разнавагі ў іншую, захоўваючы толькі бліжні парадак. Вадкасцям уласцівыя высокая пластычнасць і цякучасць.
 
 
У цвёрдым А. с. [[Малекула|малекулы]] ([[атам]]ы) [[рэчыва]] захоўваюць толькі магчымасць ваганняў каля пазіцыі раўнавагі. Розныя формы цвёрдага А.с. характарызуюцца рознай ступенню ўпарадкавання. [[Крышталь|Крышталічныя рэчывы]] вызначаюцца захаваннем дальняга парадку, [[шкло]] і іншыя формы [[Аморфныя рэчывы|аморфных рэчываў]] – сярэдняга парадку.
 
 
[[Плазма]] разглядаецца як асобны А. с., бо [[Электрычны зарад|зараджаныя]] часцінкі, з якіх яна складаецца, у вадрозненне ад нейтральных [[малекула]]ў [[газ]]у, узаемадзейнічаюць на вялікіх адлегласцях.
 
 
Пераход вадкасці ў [[газ]] называецца кіпеннем, адваротны працэс – кандэнсацыяй. Пераход цвёрдага [[рэчыва]] ў вадкае – плаўленнем, адваротны – цвярдзеннем, зацвердзяваннем. Пераход цвёрдага [[рэчыва]] ў [[газ]] завецца сублімацыяй. Тэмпературы, пры якіх адбываюцца гэтыя працэсы пры [[Нармальныя умовы|нармальным]] [[Атмасферны ціск|атмасферным ціску]] з’яўляюцца важнымі характарыстыкамі [[рэчыва]]ў.
 
 
Пераходы з аднаго А. с. ў іншы могуць адбывацца як скачком, пры пэўных значэннях [[Тэмпература|тэмпературы]] і [[ціск]]у, гэтак і без такога скачка, што паказвае на пэўную умоўнасць вызначэння асобных А.с. З гэтай прычыны ў [[Навука|навуцы]] карыстаюцца больш агульнымі паняткамі [[Фаза ў тэрмадынаміцы|фазы]] і [[Фазавы пераход|фазавага пераходу]].
 
 
 
[[Катэгорыя:Фізіка]]
[[Катэгорыя:Хімія]]
[[Катэгорыя:Фізічная хімія]]
 
[[ar:حالة المادة]]
[[en:State of matter]]
[[ru:Агрегатное состояние]]
[[simple:States of matter]]
[[de:Aggregatzustand]]
[[uk:Агрегатний стан]]
[[zh:物態]]
405

правак