Пётр I (імператар расійскі): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
== Дзяцінства і юнацтва. 1672—1689 гады ==
=== Раннія гады Пятра ===
Пётр нарадзіўся ў ноч на 30 мая ([[9 чэрвеня]]) [[1672]] года ў Церамным дварцы [[Маскоўскі крэмль|Крамля]] (ці ў 7180 годзе паводле прынятага тады летазлічэння «[[ад стварэння свету]]»). Бацька — цар [[Аляксей Міхайлавіч]] — меў шматлікае патомства: Пётр быў 12-м дзіцём, але першым ад другой жонкі, царыцы [[Наталля Кірылаўна Нарышкіна|Наталлі Кірылаўны Нарышкінай]]. 29 чэрвеня, у дзень [[ПавелАпостал (апостал)Пётр|Святых Пятра]] і [[ПавелАпостал (апостал)Павел|Паўла]], царэвіч быў хрышчаны ў [[Чудаў манастыр|Чудавым манастыры]] і нарачоны Пятром. На трэці дзень жыцця [[царэвіч]]а цар Аляксей Міхайлавіч загадаў, па звычаю, зняць з нованароджанага «меру» — даўжыню і шырыню цела. На аснове гэтых даных славуты прыдворны іканапісец [[Ушакаў, Сімон Фёдаравіч Ушакаў|Сімон Ушакаў]] намаляваў на кіпарыснай дошцы абраз [[Троіца|Троіцы]] і [[ПётрАпостал (апостал)Пётр|апостала Пятра]]. З тых часоў Пётр ніколі не расставаўся з гэтай іконай, а пасля яго смерці яна была ўсталяваная над імператарскім надмагільным помнікам. [[Выява:Young Peter the Great parsuna.jpg|thumb|left|183px|Пётр I. [[Парсуна]] XVII века.]]
Правёўшы амаль год з царыцай, ён быў адданы на выхаванне нянькам. На 4-м годзе жыцця Пятра ў [[1676]] годзе памер цар Аляксей Міхайлавіч. [[Апекун]]ом царэвіча стаў яго зводны брат, хрышчоны бацька і новы цар [[Фёдар Аляксеевіч]]. [[Дзяк]] [[Мікіта Маісеевіч Зотаў|М. М. Зотаў]] вучыў Пятра грамаце з 1677 па 1680.