Розніца паміж версіямі "Лявон Навумавіч Юрэвіч"

няма тлумачэння праўкі
др
'''Лявон Юрэвіч''' (нар. {{ДН|30|6|1956}}, [[Мінск]]) — беларускі літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, грамадскі дзеяч.
 
Маці Лявона Юрэвіча, [[Алена Юрэвіч]], — вядомы беларускі лінгвіст. Скончыўшы школу працаваў у гарадской дзіцячай бібліятэцы. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1990). Выкладаў беларускую мову ў Мінскім педінстытуце замежных моў. У [[1990]] г. паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[АН БССР]]. У [[1993]] г. выехаў у ЗША. Працуе ў аддзеле рукапісаў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі. Магістр філалогіі. Сябар прэзідыума Рады БНР. Сурэдактар газеты «Беларус» (Нью-Ёрк). Удзельнік мерапрыемстваў беларускай дыяспары ў ЗША.
 
Аўтар даследаванняў «Архіўная кніга» (Нью-Ёрк, 1997), «Беларуская мемуарная літаратура на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999), «Каментары» (Мн., 1999). Артыкулы Л. Юрэвіча друкаваліся ў зборніках «Вяртання маўклівая споведзь» (Мн., 1994), «Культура беларускага замежжа» (Мн., 1998), «Запісах БІНІМ», беларускіх энцыклапедыях, перыядычных выданнях Беларусі, ЗША, Англіі.
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]]