Розніца паміж версіямі "Грынвіцкі парк"

4 байты дададзена ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
'''Грынвіцкі парк''' (англ. Greenwich Park) — былы паляўнічы парк у [[Грынвіч]]ы і адна з самых вялікіх зялёных зон на паўднёвым усходзе [[Лондан]]а. Уваход - праз вароты з двума калонамі, упрыгожанымі пазалочанымі шарамі, якія сімвалізуюць Зямны шар.
 
Парк з'яўляецца валоданнем кароны, у часы праўлення Якава I ён быў абнесены сцяной і доўгі час заставаўся недаступным для шэраговых наведвальнікаў. Свой праект добраўпарадкавання парку ў 1662 годзе прапаноўваў вялікі ландшафтны архітэктар [[Андрэ Ленотр]], аўтар садова-паркавага комплексу ў Версалі, аднак ці былі яны ўвасоблены ў жыццё - застаецца невядомым.
 
На Грынвіцкім пагорку знаходзіцца [[Грынвіцкая абсерваторыя|Каралеўская абсерваторыя]]. Знакаміты [[Грынвіцкі мерыдыян]], які дзеліць Зямлю на заходняе і ўсходняе паўшар'е, праходзіць тут акурат па двары і адзначаны бліскучай паласой.
Ананімны ўдзельнік