Антон Паўлавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
== Паходжанне і сям'я ==
 
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Яленскія|Яленскіх]] гербу «[[Корчак (герб)|Корчак]]», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў [[Навагрудскае ваяводства|Навагрудскім ваяводстве]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе і займалі высокія земскія пасады.
 
Нарадзіўся ў сям'і буйнога землеўласніка [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] Паўла Янавіча Яленскага (1776—1842) і Барбары Лянкевіч, якая таксама як і Яленскія паходзіла з роду рэгіянальнай эліты Мазырскага павета ВКЛ. Бацька Павел валодаў у Мазырскім павеце маёнткамі [[Горад Жыткавічы|Жыткавічы]], Людзяневічы і [[Гарадскі пасёлак Капаткевічы|Капаткевічы]] (ленны маёнтак), у якіх у [[1835]] налічвалася {{nobr|1 001}} [[рэвізская душа]], і служыў па выбары шляхты Мазырскага павета на пасадзе мазырскага павятовага харунжага (1811—1812), старшыні мазырскага павятовага суда (1817—1820) і старшыні мазырскага грамнічага апеляцыйнага суда. У [[1826]] упамінаецца, што Павел Яленскі валодаў і маёнткам [[Дудзічы]] (285 душ, 97 двароў) у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] – па пераўступленаму закладному праву ад маянткоўцаў [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]] Алаіза і Людвіка Быкоўскіх, выданаму і прызнанаму 6 лютага 1823.
 
Антон Яленскі ажаніўся з Сабінай Леапольдаўнай Дыбоўскай (1820—1912), дачкой сярэднезаможнага шляхціца [[Мінскі павет|Мінскага павета]] Леапольда Тадэушавіча Дыбоўскага і Ганны Янаўны з Яленскіх, і меў дзевяць дзяцей (Браніслава, Вітальда, Паўла, Марыяна, Эдварда, Адама, Рамуальда, Эмілію і Казіміру).