Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
За ўдзел у сутычках і штурме расійскімі войскамі чачэнскага аула Ахульго атрымаў афіцэрскі чын з правам пражывання ў [[Пензенская губерня|Пензенскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Паводле слоў Станіслава Шумскага, Напалеон Яленскі вызначаўся прыкрым характарам, не меў даверу да суссыльных, падазраваў іх у даносах уладам.
 
Пасля вяртання ў [[1844]] у родны маёнтак Лучыцы ў [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]], займаўся гаспадаркай і нідзе не служыў. У [[1836]] паводле рэвізіі яго маёнтак Лучыцы налічваў 450 мужскіх і 490 жаночых душ. Арганізаваў у сваіх маёнтках школу для сялянскіх дзяцей, якіх і сам там вучыў.
 
14 студзеня 1857 мазырскі земскі спраўнік прасіў Напалеона Яленскага прыбыць у маёнтак Капцэвічы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] ў сувязі з хваляваннямі і непавінавацтвам сялян.
У пачатку 1860-х напярэдадні [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863–1864 гадоў]] далучыўся да таемнай арганізацыі – групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях і стаў адным з яе кіраўнікоў, побач з [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якубам Гейштарам]] (1827—1897), [[Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка|Аляксандрам Уладзіслававічам Аскеркам]] (1830—1911), [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), які быў стрыечным братам Напалеона Яленскага, [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктарам Старжынскім]] (1826–1882), Ігнатам Лапацінскім, [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі|Францам Дамінікавічам Далеўскім]] (1825—1904), графам [[Станіслаў Міхалавіч Плятар|Станіславам Міхалавічам Зіберг-Плятарам]] (нар. 1823).
 
17 лістапада 1862 у [[Мінск]]у губернскі дваранскі сход на чале з [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] (1847—1853) [[Аляксандр Дамінікавіч Лапа|Аляксандрам Дамінікавічам Лапам]] меў намер прадставіць на імя расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] афіцыйны адрас (зварот), у якім мовілася б аб неабходнасці злучыць Мінскую губерню з польскімі губернямі. Планавалася прадставіць такія ж адрасы ад усіх губернскіх дваранскіх суполак краіны. [[Віленскія генерал-губернатары|Віленскі генерал-губернатар]] (1855–1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў]] забараніў паданне адрасу, але мінскія дваране ўнеслі яго тэкст у пратакол пасяджэння губернскага дваранскага сходу, які падпісалі 255 чалавек – першым падпісаўся мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства Аляксандр Лапа; а таксама падпісалі слуцкі павятовы маршалак Тадэуш Антонавіч Вайніловіч (1804–1878), дзяцька вядомага [[Эдвард Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], віцэ-старшыні Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, і інш. Напаляон Яленскі таксама выказваўся за паданне дваранамі Мінскай губерні адрасу да імператара Аляксандра ІІ аб далучэнні Мінскай губерні да польскіх губерняў. У сувязі з гэтым у [[1863]] быў сасланы ў [[ПензенскаяГорад Кіраў|Вятку]] [[Вяцкая губерня|ПензенскуюВяцкай губернюгуберні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Па моцы ўказу 10 снежня 1865 Напалеон Яленскі вымушаны прадаць свае маёнткі.
 
Вярнуўся ў [[1868]] са ссылкі і пасяліўся ў [[Горад Варшава|Варшаве]]. Памёр 11 мая 1883 у Цепліцах ([[Чэхія]], [[Аўстра-Венгрыя]]). У сваім тастаменце запісаў 23 800 рэйнскіх залатых на асвету і стыпендыю для сялянскіх дзяцей свайго былога маёнтка.