Беларускі лацінскі алфавіт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Сучасныя дыскусіі: стылявыя змены
др →‎Сучасныя дыскусіі: стылявыя змены
Радок 258:
== Сучасныя дыскусіі ==
 
Некаторыя аўтары прапануюць адмовіцца ад спецыфічнай літары '''ł''': для цвёрдага '''л''' ужываць літару '''l''', а мяккасць гуку абазначаць як і для астатніх зычных ('''ль''' абазначаць літарай '''ĺ''' па аналогіі з '''ć''', '''ń''', '''ś''' і '''ź'''). Іншыя аўтары прапануюць яшчэ больш радыкальнае скарачэнне: адмовіцца ад усіх літар, якія з дапамогай дыякрытыкаў абазначаюць мяккасць ці цьвердасць ('''ł''', '''ć''', '''ń''', '''ś''' і '''ź'''), абазначаючы мяккі знак цераз літэру '''j''', а апостраф - цераз старабеларускую літару '''ї'''. Таксама прапануецца адмовіцца ад не вельмі зручнага спалучэння '''ch''', якое адпавядае кірылічнай літары '''х''': для '''х''' ужываць літару '''h''', ці, па меркаванню іншых, '''x'''. Таксама, па меркаванню адных аўтараў, для фрыкатыўнага '''г''' больш падыходзіць '''g''', а не '''h''', для абазначэння ж выбухнога гуку '''ґ''' яны прапануюць увесці у лацінку нейкі новы знак, напрыклад '''ġ'''.{{крыніца?}} Іншыя аўтары лічуць апошнюю прапанову больш падыходзячай для рускай мовы, і, як альтэрнатыву, прапануюць у беларускай лацінцы перадаваць літару '''gг''' з дапамогай існуючага у міжнародным мовазнаўстве двузнака '''gh''', які чытаецца, як звычайнае '''г''', але ужываць яго выключна у словах і навуковых тэрмінах, займаных з грэчэцкайгрэчаскай мовы (для перадачы грэчэцкайгрэчаскай літары [[Гама, літара|'''Γ, γ''']]), а у беларускай кірыліцы яны прапануюць для перадачы '''g''' адрадзіць старабеларускі двузнак '''кг'''. Нарэшце, сярод некаторых носьбітаў беларускай лацінкавай пісьмовасці існуе тэндэнцыя адмаўляцца ад літары '''ŭ''', ужываючы замест яе літару '''w''', што сведчыць аб уплыве англійскай пісьмовай традыцыі.
 
У сучасным беларускім мовазнаўстве лацінка разгледжваецца, як неабходная частка сістэмы [[Транслітэрацыя|транслітэрацыі]] з грэчаскай і лацінскай моваў.