Бруна фон Кверфурт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
Радок 1:
[[Image:Bruno of Querfurt.jpg|rucht|thumb|Смерць Бруна, фрэска з абацтва Святога Крыжа на Лысай гары ў [[Польшча|Польшчы]]]]
'''Бруна фон КВЕРФУРТ''' або '''Бруна КВЕРФУРЦКІ''', '''Бруна-Баніфацый з Кверфурту''' ({{lang-de|Bruno von Querfurt}}; [[974]] — [[{{ДС|9 сакавіка]] [[|3|1009]]}}) — місіянер, прылічаны да святых [[Каталіцтва|каталіцкай]] царквой.
 
== Раннія гады ==
Радок 6:
Сын Бруна Старэйшага, графа кверфурцкага, і Іды, нашчадак саксонскага арыстакратычнага роду, які быў ў сваяцтве з імператарскім домам. Апроч Бруна ў сям'і было яшчэ трое сыноў — Гебхард, Дзітрых і Вільгельм. Выхоўваўся ў школе пры кляштары св. Яна ў [[Горад Магдэбург|Магдэбургу]], школа знаходзілася ў кіраванні магдэбурскага архібіскупства і вядомая вучобай там у розныя часы шмат каго з славянскіх біскупаў і місіянераў, вучыўся там і вядомы прапаведнік [[Адальберт-Войцех]]. У [[995]] г. Бруна атрымаў сан каноніка, троху пазней быў прадстаўлены да двара імператара [[Атон ІІІ|Атона ІІІ]] і ў [[997]] г. стаў яго капеланам.
 
У [[998]] г. з імператарам прыехаў у [[Горад Рым|Рым]]. У [[Італія|Італіі]] даведаўся аб пакутніцкай смерці ў [[Старажытная Прусія|Прусіі]] Адальберта-Войцеха і пад уражаннем пакінуў двор, пайшоўшы ў кляштар [[бенедыктынцы|бенедыктынцаў]] на [[Авенцін]]е дзе прыняў імя Баніфацый. У [[1001]] г. у Монтэ-Касіна пазнаёміўся з пустэльнікам [[Рамуальд]]ам, заснавальнікам [[Ордэн камедулаў|Ордэна камедулаў]] і уступіўўступіў у яго брацтва. Некаторы час Бруна жыў у кляштары Рамуальда ў [[Горад Перэя|Перэі]] каля [[Горад Равена|Равены]] дзе і прыняў пострыг. Рамуальдам, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў радыкальнага манаска-аскетычнага руху таго часу, меў кантакты з кар. польскім [[Баляслаў І Храбры|Баляславам І Храбрым]], рамуальдава брацтва прымала удзелўдзел у місіях у [[Польшча|Польшчу]] для хрысціянізацыі [[Славяне|славянаў]]. Верагодна, менавіта ў рамуальдавым манастыры, пад уражаннем аповедаў місіянераў у Бруна з'явілася ідэя ''паўночнай місіі''. У адну з такіх місій разам з Бенедыктам і Янам ён і адправіўся.
 
У [[1002]] г. папаПапа рымскіРымскі [[Сільвестр ІІ, папаПапа рымскіРымскі|Сільвестр ІІ]] надаў Бруна тытул ''Archiepiscopus gentium'' для місійнай дзейнасці сярод паганскіх народаў і выдаў яму дазвол на пасвячэнне, тады ж быў выдадзены і дазвол на місію Бенедыкту і Яну. Тым жа годам Бруна са спадарожнікамі прыбыў да двара польскага кар. Баляслава. Кароль, верагодна, хацеў накіраваць місіянераў на ахрышчэнне славян паміж [[Рака Лаба|Лабай]] і [[Рака Одра|Одрай]], каб далучыць гэтую тэрыторыю да сваіх уладанняў. Аднак, памкненні польскага кар. непакоілі імператара [[Генрых ІІ|Генрыха ІІ]], які таксама прэтэндаваў на гэтыя землі, таму Бруна, які ўзімку [[1002]] прыбыў у Магдэбург для пасвячэння ў сан, доўга не мог атрымаць пасвячэння. За гэты час Бруна наведаў родавы замак Кверфурт, дзе ў [[1002]] г. асвяціў новую царкву, адным з апекуноў якой быў [[Пётр, апостал|св. Пётр]].
 
Бенедыкту і Яну, якія засталіся ў Польшчы, Баляслаў даў землю пад кляштар, хутка ў іх з'явіліся мясцовыя паслушнікі — родныя браты Язэп і Мацвей, а таксама Варнава і кухар Крысцін. У [[1003]] г., калі Варнаву адправілі ў Рым, астатнія пяць братоў — Бенедыкт, Ян, Язэп, Мацвей і Крысцін былі забітыя.
 
== Дзейнасць ==
Толькі ў [[1004]] Бруна быў пасвечаны і атрымаў паліюм з рук магдэбурскага арцыбіскупаархібіскупа Тагіна. Пасвячэнне верагодна было здзейснена ў абмен на абяцанне не прапаведаваць на землях паміж Лабай і Одрай. Бруна вярнуўся ў Польшчу, перад гэтым пасвяціўшы аднаго з сваіх людзей у біскупы і адправіўшы яго з місіяй ў [[Швецыя|Швецыю]], дзе і сам некаторы час хацеў прапаведаваць. План Баляслава па хрышчэнні славян паміж Лабай і Одрай сарваўся.
 
=== Місія ў Венгрыю ===
Польскі кароль знайшоў для Бруна новую справу — прапанаваў адправіцца з пропаведдзю ў Венгрыю. Верагодна Бруна адбыў у Венгрыю не толькі з хрысціянскай, але і з дыпламатычнай місіяй. Вядома, што ён прапаведаваў сярод чорных мадзьяр у даліне Мараш ва уладанняхўладаннях князя [[Айтань|Айтаня]]. Айтань быў хрысціянінам усходняга абраду і ў той час меў доўгачасовы канфлікт з каралём [[Іштван І|Іштванам І]], такі жа канфлікт меў і польскі кароль Баляслаў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Айтань быў звязаны з [[Уладзімір Святаславіч|Уладзімірам І Кіеўскім]]. Кароль жа Іштван быў цесна звязаны з імператарам Генрыхам, той быў яго шваграм і саюзнікам у барацьбе за вяртанне захопленых Баляславам венгерскі земляў. Прысутнасць Бруна ў Венгрыі выклікала вялікае раздражненне венгерскага караля, якое змусіла місіянера—дыпламата пакінуць гэтую краіну, вярнуцца ў Польшчу і некаторы час жыць пры двары караля Баляслава — дакладная храналогія гэтых падзей невядомая.
 
=== Місія да печанегаў праз Русь ===
 
У кан. [[1007]] Бруна адправіўся праз [[Русь]] нібы прапаведаваць да [[печанегі|печанегаў]]. Аднак верагодней за усёўсё хрысціянская місія да печанегаў была толькі прыкрыццём дыпламатычнай місіі Бруна да Уладзіміра ад Баляслава. У пач. [[1008]] Бруна сустрэўся з ''rex Russorum'' Уладзімірам і некаторы час жыў пры яго двары. У кан. лютага [[1008]] Бруна ў суправаджэнні Уладзіміра адправіўся да печанегаў, ахрысціў 30 чалавек і пасвяціў для іх біскупа з сваіх людзей, а таксама наладзіў мір паміж печанегамі і кіеўскім князем. Закладнікам на падмацаванне міру ў печанегаў застаўся сын кіеўскага князя, у якім некаторыя даследчыкі бачаць [[Святаполк Уладзіміравіч|Святаполка]].
 
=== Вяртанне ў Польшчу ===
Радок 31:
Бруна быў уражлівым чалавекам, гэтая асаблівасць характару практычна вызначыла яго лёс. Пад уражаннем ад смерці Адальберта-Войцеха ён пайшоў у кляштар. Пад уражаннем аповедаў аб пропаведзях паганцам — прыняў пастрыг і рашыў адправіцца прапаведаваць. Пад уражаннем ад перашкод у хрышчэнні палабскіх і надодраўскіх славян, з боку імператара і імперскага духавенства — стаў прыхільнікам Баляслава і праціўнікам Генрыха. У той жа час Бруна быў прыхільнікам хрышчэння паганцаў з дапамогай сілы і заклікаў да гэтага. Аднак ніхто не жадаў яму аказваць у гэтым рэальнай дапамогі — ні Генрых, ні Баляслаў, ні Уладзімір, ва ўсіх былі свае больш надзённыя праблемы.
 
Баляслаў пры пасрэдніцтве Бруна спрабаваў стварыць саюз супраць імперыі, ў яго гэта ў некаторай ступені атрымалася. У [[1008]] чорныя мадзьяры Айтаня паднялі паўстанне ў Венгрыі, аднак яно было падушанае каралём Іштванам. Шлюб жа дачкі Баляслава з сынам Уладзіміра таксама з'яўляецца ўскосным пацверджаннем нейкай дамовы паміж імі. На жаль, падрабязнасці і умовыўмовы гэтых пагадненняў невядомыя — можна толькі здагадвацца.
 
== Апошняя місія — Прусія або Літва ==
Радок 37:
Некаторыя даследчыкі лічаць, што Бруна адправіўся з місіяй у Прусію, а дакладней у адну з яе частак — [[Яцвезь]] па даручэнні караля Баляслава. Але гэта даволі сумніўна, бо з [[983]] Яцвезь прызнавала ўладу Уладзіміра, а Баляславу не патрэбен быў яшчэ адзін вораг. Магчыма Бруна менавіта ад Уладзіміра атрымаў дазвол прапаведаваць на землях падуладных Кіеву паганцаў і з Русі, магчыма з Турава, адправіўся ў сваю апошнюю місію. Такі напрамак падарожжа — з Русі ў [[Літва|Літву]], а не з Літвы на Русь, ускосна пацвярджаецца апісаннем месца яго згубы — на памежжы Русі і Літвы (''in confinio Rusciae et Lituae''). Зыходзячы з гэтага складана казаць, ці сапраўды збіраўся Бруна ў Яцвезь — хоць магчыма ён жадаў патрапіць туды прайшоўшы праз Літву, па шляху прапаведаючы паганцам якія жылі там.
 
Як толькі Бруна са сваімі спадарожнікамі уступіўўступіў на землю паганцаў (па розных версіях — або прусаў, або літоўцаў), то быў схоплены і прыведзены да тамтэйшага князька [[Нецімер]]а і стаў угаворваць таго ахрысціцца. Атрымаўшы адмову Бруна спаліў паганскіх ідалаў, за гэта сам быў асуджаны на спалення. Аднак распаліць вогнішча пад Брунам не атрымалася і паганцы палічылі гэта знакам — Нецімер вызваліў Бруна і разам з 300 набліжанымі, хутчэй сваёй дружынай, прыняў хрышчэнне. З-за гэтага ў яго адбыўся канфлікт са сваякамі. Магчыма, сваякі былі супраць хрышчэння і патрабавалі пакарання Бруна, а магчыма, і гэта больш верагодна, Нецімер пад уплывам Бруна настойваў на хрышчэнні сваякоў — нават загадаў забіць свайго брата, які адмовіўся ахрысціцца.
 
Далейшая місія Бруна склалася няўдала. З уладанняў Нецімера ён накіраваўся далей і апынуўся ва ўладаннях іншага князька — [[Зебедэн]]а. Там [[9 сакавіка]] [[1009]] Бруна быў схоплены і па загадзе князька абезгалоўлены, а яго 18 спадарожнікаў павешаныя. Галаву Бруна кінулі ў раку. У вельмі позніх крыніцах раку завуць Алстрай (*''Alstros''), і некаторыя даследчыкі атаясамліваюць яе з ракой Ятра (цяпер [[Рака Ятранка|р. Ятранка]]), прытокам [[Рака Моўчадзь|Моўчадзі]]. Хоць слушнасць назвы ракі як Алстара і атаяснення яе з Ятрай неверагодная, але ў [[Дарэўскі прыход|Дарэўскім прыходзе]] [[Баранавіцкі дэканат|Баранавіцкага дэканату]] [[Пінская дыяцэзія|Пінскай дыяцэзіі]] лічаць, што Бруна загінуў менавіта ў іх мясцовасці.
Радок 54:
* Vita Quinque Fratrum Eremitarum. Epistola Brunonis ad Henricum regem / Rec. Hedvigis Karwasińska. — Warszawa, 1973. — P. 77-106 (=Monumenta Poloniae Historica; Ser. nova; T. IV. Fasc. 3);
* Гильфердинг А. Ф. Неизданное свидетельство современника о Владимире Святом и Болеславе Храбром // Русская беседа. — 1856. — Т. 1. — С. 1-34;
* Кібінь А. С. Лёс і роля лацінскіх місій у хрысціянізацыі заходнебеларускіх зямель у ХI ст. // Хрысціянства уў гістарычным лёсе беларускага народа. Ч. 1. — Гродна: ГрДУ, 2009. — С. 86-91;
* Латиноязычные источники по истории Древней Руси / Сост. и пер. М. Б. Свердлов. — М., 1989. — С. 45-56;
* Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях. — С. 339—361;
* Назаренко А. В. Немецкие латиноязычные источники IX—XI вв. — С. 314—315.
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія святыя]]
[[Катэгорыя:Місіянеры]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236)]]
 
{{Normdaten
Радок 73 ⟶ 68:
|WP=
}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія святыя]]
[[Катэгорыя:Місіянеры]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236)]]
 
[[be-x-old:Бруна Квэрфурцкі]]