Розніца паміж версіямі "Крамянецкі калегіум"

др
Вучоба ў ліцэі, як і раней у гімназіі была бясплатнай за выключэннем факультатыўных прадметаў — эстэтыкі і фізвыхавання. Дзеці з бедных сем'яў мелі стыпендыі. Пазней было створана Таварыства дабрачыннасці, дзе навучэнцы са сваіх невялікіх укладаў стваралі агульную касу.
 
Т. Чацкі шмат зрабіў, каб прыцягнуць у ліцэй выдатных выкладчыкаў з Кракава, Вільні, Варшавы, Вены. Сярод іх гісторык Іахім[[Іаахім Лялевель]], прававед [[Аляксандр Міцкевіч]] (брат паэта [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]]), гісторык [[Юзаф Ярашэвіч]], літаратуразнавец [[Эўсебіюш Славацкі]] (бацька паэта Юліюша[[Юльюш Славацкі|Юльюша Славацкага]]), фізік і хімік [[Ігнат Абламовіч]] і іншыя. З Аўстрыі прыехалі прафесар батанікі і заалогіі В. Бесер, правадзейны член Венскай Акадэміі мастацтваў [[К. Канеўскі]].
 
Вучнямі ліцэя ў асноўным былі дзеці дробнай шляхты і мяшчан (палякі, украінцы, яўрэі). Бедныя маглі разлічваць на стыпендыю. Сярод выхаванцаў ліцэя былі будучыя літаратары Гуслаўскі, Т. Алізароўскі, Т. Падура, [[Цімон Забароўскі|Ц. Забароўскі]] і інш.