Розніца паміж версіямі "Крамянецкі калегіум"

др
== Гімназія ==
 
У 1803—1805, паводле указу расійскага імператара Аляксандра I, [[Тадэвуш Чацкі]] разам з [[Гуга Калантай|Гуга Калантаем]] на аснове калегіума заснавалі Вышэйшую гімназію. Першым дырэктарам гімназіі быў вядомы матэматык [[Юзаф Чэх]]. Гімназія складалася з двух аддзяленняў: малодшага (4 класы па году навучання ў кожным) і старшага (3 курсы па два гады ў кожным). У малодшых класах выкладаліся пераважна мовы [[Лацінская мова|лацінская]], [[польская мова|польская]], [[Руская мова|руская]], [[Нямецкая мова|нямецкая]] і [[Французская мова|французская]], як другасныя дысцыпліны — [[арыфметыка]], [[этыка]] і [[геаграфія]]. На старшых курсах выкладаліся дысцыпліны як матэматычныя, таксама і філалагічныя і юрыдычныя. Вялікая колькасць дысцыплін была прычынаю моцнай спецыялізацыі, навучэнцы групамі да 50-70 чалавек запісваліся на выбраныя прадметыдысцыпліны і такім чынам ствараліся «аддзелы», аднак дзяленне на курсы не парушалася.
 
[[File:Kremenets cropped.jpg|thumb|Крамянецкі батанічны сад у пачатку XIX ст.]]