Розніца паміж версіямі "Плошча Незалежнасці (Мінск)"

няма тлумачэння праўкі
(арфаграфія)
== Гісторыя ==
 
Плошча спачатку забудоўвацца ў пачатку [[1930-хя|30-х]] гадоў [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] па праекту архітэктара [[І. Р. Лангбард]]а як галоўная плошча сталіцы і першапачаткова насіла імя Леніна. На ёй быў пабудаваны Дом Урада [[БССР]] і ўсталяваны помнік Леніну. З [[1934]] г. на плошчы праводзіліся парады [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]].
 
Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). [[Дом урада, Мінск|Дом Урада]] і [[Чырвоны касцёл]] апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]].
 
Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым генеральным плане Мінска. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — праспект Сталіна (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з [[1950-хя|50-х]] гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У [[1960-хя|60-х]] гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прастакутнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. На плошчы размяшчаліся аўтастаянка і сквер. З [[1984]] г., з пачаткам будаўніцтва на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]] [[Палац Рэспублікі ў Мінску|Палаца Рэспублікі]], плошча Леніна зноў стала месцам правядзення дэманстрацый.
 
У [[1991]] г. плошча пачала называцца плошчай Незалежнасці. У [[2002]]—[[2006]] гг. плошча была рэканструявана. Рух аўтатранспарту быў спрамлены, пад зямлёй былі пабудаваны гандлёвы цэнтр «Сталіца» і паркінг. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным [[фантан]]ам.