Розніца паміж версіямі "Крамянецкі калегіум"

др
У 1803—1805, паводле указу расійскага імператара Аляксандра I, [[Тадэвуш Чацкі]] разам з [[Гуга Калантай|Гуга Калантаем]] на аснове калегіума заснавалі Вышэйшую гімназію. Першым дырэктарам гімназіі быў вядомы матэматык [[Юзаф Чэх]]. Гімназія складалася з двух аддзяленняў: малодшага (4 класы па году навучання ў кожным) і старшага (3 курсы па два гады ў кожным). У малодшых класах выкладаліся пераважна мовы [[Лацінская мова|лацінская]], [[польская мова|польская]], [[Руская мова|руская]], [[Нямецкая мова|нямецкая]] і [[Французская мова|французская]], як другасныя дысцыпліны — [[арыфметыка]], [[этыка]] і [[геаграфія]]. На старшых курсах выкладаліся дысцыпліны як матэматычныя, таксама і філалагічныя і юрыдычныя. Вялікая колькасць дысцыплін была прычынаю моцнай спецыялізацыі, навучэнцы групамі да 50-70 чалавек запісваліся на выбраныя дысцыпліны і такім чынам ствараліся «аддзелы», аднак дзяленне на курсы не парушалася.
 
[[File:Kremenets cropped.jpg|thumb|Крамянецкі батанічны сад (справа) у пачатку XIX ст.]]
Пры адкрыцці гімназіі ў яе паступіла 280 чалавек, у 1810 было ўжо 612 навучэнцаў. Сродкі гімназіі складаліся з прыбыткаў Крамянецкага староства, субсідый ўрада і ахвяраванняў польскага грамадства. Гімназія мела сваю астранамічную абсерваторыю, батанічны сад. У бібліятэцы былі сабраны унікальныя выданні — [[інкунабула|інкунабулы]], пергаментныя дакументы, кнігі XVI—XVII ст. У 1806 годзе, па запрашэнні Чацкага, у калегіум прыехаў ірландскі садоўнік {{Не перакладзена 3|Дэніс Мак-Клер|Дэніс Мак-Клер|uk|Деніс Макклер}}, які пры ўдзеле запрошанага ў 1808 годзе прафесара [[Вілібальд Бесер|Вілібальда Бесера]] заклаў батанічны сад. У садзе было сабрана 8350 раслін розных відаў, насенне і тронкі мог бясплатна атрымаць кожны. З 1807 году рускую мову, літаратуру і гісторыю выкладаў Іван Александроўскі. У 1814—1818 бібліятэкарам працаваў у будучым вядомы этнограф і фалькларыст [[Зарыян Даленга-Хадакоўскі]].