Скачкі ў ваду: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) Новая старонка: 'thumb|Скачок у ваду з 10-метровай вышкі '''Скачкі{{націск}} ў ваду{{націск}}'''...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 08:53, 1 жніўня 2012
Скачкі́ ў ваду́ — спаборніцтвы сярод мужчын і жанчын па скачках з вышкі і трампліна ў ваду.
Складаюцца з серый абавязковых і адвольных скачкоў з трампліна (вышыня 1 і 3 м) і вышкі (5, 7,5 і 10 м). Існуюць 6 афіцыйных катэгорый скачкоў: з пярэдняй стойкі ўперад і назад, з задняй стойкі ўперад і назад, з вінтамі і са стойкі на руках (толькі з вышак). Скачкі ацэньваюцца па 10-бальнай шкале.
Як від спорту ўзніклі ў сярэдзіне ХІХ ст. ў Германіі. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1904 (мужчыны) і 1912 (жанчыны). Першы чэмпіянат Еўропы праведзены ў 1926, чэмпіянат свету — у 1973.
Найбольш пашыраны ў Кітаі, ЗША, Германіі, Італіі, Мексіцы, Расіі і інш.
Літаратура
- Петрыкаў А. Скачкі ў ваду // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.