Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1810 г. вучыўся ў школе ва Львове. Скончыў [[Крамянецкі ліцэй]], пад час вучобы быў сябрам літаратурнага гуртка. Таварышамі Ц. Забароўскага падчас вучобы былі Алаізій Каржанеўскі, Ян Казімір Ардынец, Францішак Кавальскі, Густаў Алізар. Па ліцэі паехаў у Варшаву, дзе ў 1817—1818 гадах займаўся паэтычнымі перакладамі і рэдактурай. Аднак, атрымаўшы колькі негатыўных рэцэнзій на свае творы, Ц. Забароўскі вяртаецца ў Крамянец. У Крамянцы рэдагаваў літаратурную частку часопісаў «Ćwiczenia naukowe» (1818—1819) і «Pamiętnik Naukowy» (1819). Калі «Ćwiczenia naukowe» не знайшло патрэбнай фінансавай падтрымкі, Ц. Забароўскі ў 1819 г. вяртаецца ў бацькоўскі маёнтак Лычкоўцы, дзе жыў і працаваў да сваёй смерці.
 
Біёграфы Забароўскага адзначаюць, што ёнЗабароўскі часта і падоўгу прагульваўся па беразе Збруча ў ваколіцах Лычкоўцаў і ў Медаборах, разважаючызамілаваны абороднымі складаючымясцінамі вершыапявае і пераносячы пейзажы ў сваеіх тэкстывершамі. Улюблёнае для творчасці месца Забароўскага месцілася недзе па-над Збручам паблізу «скал» Медабор. Побач з любоўнай і пейзажнай лірыкай, якая праславіла яго, спрабуе звяртацца і да гістарычнай тэматыкі.
 
 
 
Ц. Забароўскі загінуў у 1828 г. пры няясных абставінах. Паводле плётак, вінаваты быў раман з замужняй суседкай. Адны падазравалі, што паэт быў утоплены слугой раўнівага мужа, іншыя бачылі проста няшчасны выпадак. Бліжэйшыя сябры Забароўскага — Ф. Лашоўскі і Ю. Сабінскі — у некралогу неабачліва агарнулі яго смерць ў рамантычны арэол, нагадаўшы, што, паводле [[Гётэ|гётаўскага]] Вертэра, няшчасныя закаханыя канчаюць жыццё самагубствам. Таму, яшчэ ў 1920-х мясцовыя жыхары памяталі пра Ц. Забароўскага як пра самагубцу. Аднак, сведак смерці не было, афіцыйна ён памёр ад апаплексічнага ўдару. Бацькі пахавалі Цімона каля царквы побач з астатнімі родзічамі, насуперак глухому абурэнню сялян.