Батлейка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
Сцэну, што нагадвала балкон, на якім адбывалася дзеянне, аздаблялі тканінай, паперай, геаметрычнымі фігурамі з тоненькіх палачак. На задніку сцэны малявалі абразы, зоркі, крыжы, вокны, лялечныя кампазіцыі на біблейскі сюжэт і інш<ref name="ЭБ"/>. Скрынка закрывалася дзверцамі<ref name="ЭБ"/>.
 
У прадстаўленнях дзейнічала да 40 персанажаў. Лялек рабілі з дрэва, каляровай тканіны; валасы, вусы - — з лёну ці аўчыны; вопратку шылі з тканіны<ref name="ЭБ"/>. Трапляліся таксама батлейкі з лялькамі-марыянеткаммі на нітках ці з пальчатачнымі лялькамі<ref name="ЭБ"/>. Вядома 6 тыпаў батлейкі. Асобнае месца займалі батлейкі, зробленыя па прынцыпе ценявога тэатра ([[Віцебск]], [[Веліж]]), і батлейка са зменнымі празрыстымі дэкарацыямі ([[Горад Докшыцы|Докшыцы]])<ref>Дзешавой А. Докшыцкі лялечнік, «Маладосць», 1958, вип 9. Г.</ref>. Пад час прадстаўлення батлеечнік знаходзіўся за скрыняй, ён не толькі рухаў лялек, але і гаварыў тэкст за іх, часам на фоне музыкі. Здаралася, што адзін чалавек быў і рэжысёрам, і драматургам, і мастаком, і музыкантам<ref name="ЭБ"/>. Звычайна, батлеечнікі былі таленавітымі акцёрамі-самародкамі<ref name="ЭБ"/>.
 
Паказ складаўся з дзвюх частак: кананічнай, якая паказвалася на верхнім ярусе, і свецкай, якая гулялася на ніжнім ярусе батлейкі<ref name="ЭБ"/>.