Поль Скарон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Сёмае дзіця ў сям'і чыноўніка Падліковай палаты, Поль Скарон выбраў кар'еру каталіцкага святара. У [[1632]] г. атрымаў месца ў прыходзе ў Ле-Мане. Быў набліжаны да біскупа Шарлю дэ Бамануар і вельмі папулярным у правінцыйных салонах. У 1638 г. ён нечакана захварэў на [[рэўматызм]], быў вымушаны праводзіць значную частку часу ў пакоі, нярэдка трываючы боль у суставах. Але хвароба не перашкодзіла яму займацца літаратурнай працай. Не маючы амаль ніякіх сродкаў да існавання, ён павінен быў звяртацца да заступніцтва мецэнатаў, прысвячаючы ім свае творы, дамагаючыся грашовай дапамогі і пенсіі. Улюбёнец [[Ганна Аўстрыйская|Ганны Аўстрыйскай]], пасля публікацыі ў [[1649]] г. памфлетных вершаў у адрас [[Джуліа Мазарыні|кардынала Мазарыні]], ён пазбавіўся каралеўскай пенсіі і быў вымушаны зарабляць на жыццё вершамі-прысвячэннямі. Скарон вярнуўся ў Парыж і ў 1652 г. ажаніўся на 17-гадовай беспасажніцы Франсуазе д'Абінье, унучцы паэта Агрыпа д'Абінье, будучай мадам дэ Ментэнон, гэта палепшыла апошнія 8 гадоў яго жыцця. У сваім доме ў парыжскім квартале Марэ, празваным «прытулкам безграшоўя», ён адкрыў літаратурны салон, дзе часта збіраўся літаратурны свет, да якіх далучаліся многія набліжаныя да каралеўскага двара. Там бывалі паэты Сент-Аман, Трыстан Пустэльнік, Бенсерад, абат Буарабер, жывапісец Міньяр, маршал Францыі Цюрэн, Нінон дэ Ланкло.
 
{{DEFAULTSORT:Скарон}}