Герб Балгарыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
[[Image:Coat of arms of Bulgaria (1971-1990).svg|150px||thumb|Герб Народнай Рэспублікі Балгарыя]]
 
Найстаражытная выява льва, як сімвала Балгарыі, адносіцца да [[1294]] года, задакументавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "''герб караля Балгарыі''". Найболей верагодна, што гэта цар Смілецс або яго блізкі папярэднік. Нa гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы [[XIV ст.]] нейкі [[арабы|арабскі]] вандроўца бачыў у [[Тырнова]] выяву трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара [[Ян Шышман|Яна Шышмана]]. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы [[Марока]].
 
У [[1396]] годзе балгарскія землі былі захопленыя [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]], але балгарская карона не была перададзеная Асманскай дынастыі. Балгарскія [[геральдыка|геральдычныя]] знакі гэтага часу, якія захаваліся ў [[Еўропа|еўрапейскіх]] і [[балканы|балканскіх]] зборах гербаў, сімвалізуюць незалежнасць дзяржавы. Паступова змяняліся і з'яўляліся новыя версіі герба, аднак леў заставаўся самым распаўсюджаным сімвалам Балгарыі і яе кіраўнікоў. У 1595 годзе тры ідучых льва былі замененыя на аднаго чырвонага стаялага на задніх лапах льва на залатым каранованым шчыце. У пачатку [[XVIII ст.]] геральд Павел Рыцер-Віцезовіч змяніў колер герба: леў стаў залаты, а шчыт - цёмна-чырвоны.