Персеіды: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Персеіды''' — метэорны паток, які штогод з'яўляецца ў жніўні з боку [[сузор'е Персей|сузор'...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:17, 4 жніўня 2012

Персеіды — метэорны паток, які штогод з'яўляецца ў жніўні з боку сузор'я Персея. Утвараецца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфта-Тутля. Драбнюткія часціцы, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы, утвараючы знічкавы дождж. Спачатку ён «праліваецца» з найбольшай сілай, затым паступова слабее. Паток праяўляе актыўнасць з 17 ліпеня па 24 жніўня, прычым максімум прыходзіцца звычайна на 12 жніўня. Колькасць метэораў звычайна дасягае 60 у гадзіну.