Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: стылявыя змены
др →‎Творчасць: дапаўненне
Радок 14:
 
== Творчасць ==
У 1818 г. у «Ćwiczeniach» выйшла урыўкамі першая паэма Ц. Забароўскага «Boleslaw Chrobry czyli zdobycie Kijowa», якая дала хуткую вядомасць. Таксама ў «Ćwiczeniach» выйшла і наватарскае даследаванне Ц. Забароўскага пра будову і рытміку польскага верша.
 
У 1818 годзе ў «Ćwiczenia naukowe» урыўкамі выйшла першая паэма Забароўскага «Баляслаў Храбры, або здабыццё Кіева» («Boleslaw Chrobry czyli zdobycie Kijowa»), гістарычны кантэкст якой запазычана ў «Гісторыі» А. Нарушэвіча. У першай песні твор нагадвае класічную эпічную паэму ў стылі Гамера, але далей шчодра аздоблены рамантычнымі паданнямі і казачнымі сюжэтамі, дзе цяжка пазнаюцца гістарычныя асобы. Наватарская паэма адразу прынесла аўтару вядомасць. У прадмове да «Баляслава Храбрага» паэт выказаў і сваё крэда — пошук сюжэтаў не ў чужой, а ў айчыннай гісторыі. Таксама ў «Ćwiczenia naukowe» выйшла і наватарскае даследаванне Ц. Забароўскага пра будову і рытміку польскага верша.
У развіццё сюжэту «Boleslaw Chrobry czyli zdobycie Kijowa», у 1822 г. Ц. Забароўскі піша фрагменты ўрэшце не скончанай паэмы «Bojan», дзе падае сваю паэтычную фантазію ў выглядзе Pieśni Bojana і Śpiéwu Bojana. У 1823 г. стварае вялікую скончаную паэтычную п'есу «Umwit». Летам 1823 г. Ц. Забароўскі піша п'есу «Bohdan Chmielnicki» з даволі не тыповай для польскай літаратуры трактоўкай вобраза гетмана. У 1824 г. зноў звяртаецца да старажытнарускіх сюжэтаў, працуючы над п'есай «Tajemnica, czyli Borys i Milwiana». Разумеючы аднак, што драматургія не самы моцны яго бок, Ц. Забароўскі ў далейшым засяроджваецца на лірыцы. Забароўскі не скончыў Баляславіяду (або нават спаліў скончаны твор) і звяртаўся да гістарычных сюжэтаў толькі ў цыкле дум, які быў апублікаваны пасмяротна ў 1830 г. як зборнік «Dumy podolskie za czasów panowania tureckiego w tej ziemi».
 
Зварот да гісторыі — спадчына старой класічнай школы польскай паэзіі, паступовыя змены ў якой і пераход да рамантызму выдатна адлюстроўваюць творы Забароўскага, то насычаныя антычнымі героямі і сюжэтамі, то навеяныя славянскім фальклорам. Выбар жа старажытнаруска-польскіх ці польска-ўкраінскіх гістарычных сюжэтаў абумоўлены біяграфіяй самога паэта — паляка, які нарадзіўся і вырас на Украіне, на мяжы Аўстрыйскай і Расійскай імперый.
 
У 1822 годзе, у дзядзькі У. Шапціцкага ў Якубовіцах пад Люблінам, Забароўскі азнаёміўся з польскім вольным літаратурным перакладам «Слова пра паход Ігараў» К. Гадэбскага і пад яго ўплывам пачаў паэму «Баян» («Bojan»). У «Баяне» Забароўскі прапануе сваю паэтычную фантазію ў выглядзе «Pieśni Bojana» і «Śpiéwu Bojana». Цікавасць паэта да асобы Баяна збольшага тлумачыцца, мабыць, агульнаеўрапейскай модай на «Песні Асіяна». Першапачаткова ідэяй Забароўскага было стварэнне стылізацыі пад старажытны тэкст і ананімная публікацыя. Аднак, гэта не было здзейснена — паэт не здолеў выйсці за межы ўпадабаных вобразаў і тэм: у «Песнях Баяна» зноў з'яўляецца злы чарадзей Блуд, персанаж «Баляслава Храбрага», а падзеі выходзяць за межы Кіеўшчыны, уплятаюцца Медаборы і Збруч, Днестр і Падолле. Асоба паэта занадта ярка выявілася ў новым творы, у чытача не застаецца сумневу што «Баян» — сам Забароўскі. Не здолеўшы пажаданую стылізацыю, паэт страціў цікавасць да «Баяна» і пераключыўся на іншыя сюжэты. Урэшце паэма засталася няскончанай.
 
Яшчэ адным вопытам стылізацыі была «Песня пра Гаральда» («Pieśn o Haraldzie»), дзе паэт даў сваю версію песні Гаральда да Мальвіны, дачкі Яраслава Мудрага.
 
У 1823 г. стварае вялікую скончаную паэтычную п'есу «Умвіт» («Umwit»). Падзеі адбываюцца ў славянскім племені, якое жыве ў Тоўтрах (г. зн. усё ў тых жа Медаборах) у часы «паганскай цемры», але і Польшча, і Русь ужо прынялі хрысціянства. Галоўны герой, вярхоўны жрэц Умвіт, хоча захапіць ўладу ажаніўшы свайго ўяўнага сына Сцібора з Лялінай, дачкой правадыра Місцівоя. Планы Умвіта разбурае яго сапраўдны сын, у дзяцінстве захоплены ў палон і выхаваны ў хрысціянскай веры, які з'яўляецца пад імем Ярмілія. Праз канфлікт бацькі і сына ў драме паказваецца сутыкненне старой і новай веры. Ляліна, прымушаная да шлюбу з Ілжэ-Сціборам, паводле законаў рамантычнага жанру, пазнала Сцібора-Ярмілія і закахалася ў яго. Перад паганскім шлюбам Ляліны з Ілжэ-Сціборам яна атрымлівае ад Сцібора-Ярмілія крыж. Кульмінацыя драмы — шлюб у свяцілішчы Леля, калі Ляліна дастае крыж і зракаецца паганскіх багоў. Ад раз'юшаных паганцаў закаханых ратуе нечаканае з'яўленне хрысціянскага войска на чале з братам польскага караля. Умвіт раскайваецца, прызнанне сына-хрысціяніна і новую веру.
 
Летам 1823 г. Ц. Забароўскі піша п'есу «Bohdan Chmielnicki» з даволі не тыповай для польскай літаратуры трактоўкай вобраза гетмана.
 
У 1824 годзе паэт зноў звяртаецца да старажытнарускіх сюжэтаў, працуючы над п'есай «Tajemnica, czyli Borys i Milwiana». Сюжэт п'есы разгортваецца вакол усобіцы сыноў Уладзіміра Святаславіча, куды паэт уносіць інтрыгу — таемнае каханне князя Барыса і дачкі Баляслава Храбрага. Разумеючы аднак, што драматургія не самы моцны яго бок, Ц. Забароўскі ў далейшым засяроджваецца на лірыцы. Паэт ўрэшце не скончыў Баляславіяду (ці, як меркавалі яго сябры, спаліў гатовы варыянт).
 
Зноў да гістарычных сюжэтаў ён звяртаецца толькі ў цыкле дум, які быў апублікаваны пасмяротна ў 1830 г. як зборнік «Dumy podolskie za czasów panowania tureckiego w tej ziemi».
 
== Магчымы стваральнік «[[Збруцкі ідал|Збруцкага ідала]]» ==