Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
Да 1821—1822 гадоў адносяць раман Ц. Забароўскага з замужняй суседкай, вядомай пад уяўным імем Альзіры, у ідэнтыфікацыі якой няма пэўнасці. М. Данілевіч-Зялінская меркавала, што пад псеўданімам схавана Ганна Развадоўская, сястра прыяцеля Цімона — У. Развадоўскага з Навасёлкі, якую выдалі замуж за барона Чаховіча з Зарубінцаў, што за 30 км ад Лычкоўцаў. Аднак, успаміны сучаснікаў прымушаюць бачыць пад псеўданімам Лауру Семяноўскую, маладую жонку суседа Забароўскіх — Юзафа Забельскага, уладальніка Гарадніцы.
 
Цімон хацеў ажаніцца з каханай, але маці выступіла рэзка супраць, пагражала пазбавіць спадчыны і настаяла на часавымчасовым ад'ездзе да дзядзькі У. Шапціцкага (брата маці) у Якубовіцы пад Люблінам. Лаура ж была згодная на развод, нават са стратай бацькоўскага маёнтка, але не была гатовая страціць апеку над маленькім сынам. Вясной 1822 году Цімон атрымаў ліст, Лаура паведамляла пра разарыў адносін з паэтам, каб захаваць сям'ю дзеля сына.
 
Біёграфы адзначаюць, Забароўскі падоўгу прагульваўся берагам Збруча ў ваколіцах Лычкоўцаў і ў Медаборах, замілаваны роднымі мясцінамі апяваў іх вершамі. УлюблёнаеУпадабанае Забароўскім месца для творчасці было недзе па-над Збручам паблізу «скал» Медабор. Побач з любоўнай і пейзажнай лірыкай, якая праславіла яго, Забароўскі спрабуе звяртацца і да гістарычнай тэматыкі. У творчасці Ц. Забароўскага значныязаўважныя перапады настрою, калі перыяды рамантычнай жыццярадаснасці чаргаваліся з перыядамі хрысціянскай пакоры. Тэарэтычна гэта можа быць сімптомам шырока распаўсюджанага псіхічнага захворвання — маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу.
 
Ц. Забароўскі загінуў у 1828 г. пры няясных абставінах. Паводле плётак, вінаваты быў вышэйзгаданы раман — падазравалі, што паэт утоплены слугоюслугой раўнівага мужа. Іншыя бачылі проста няшчасны выпадак. Бліжэйшыя сябры Забароўскага — Ф. Лашоўскі і Ю. Сабінскі — у некралогу неабачліва агарнулі яго смерць ў рамантычны арэол, нагадаўшы, што, паводле [[Гётэ|гётаўскага]] Вертэра, няшчасныя закаханыя канчаюць жыццё самагубствам. Таму, яшчэ ў 1920-х мясцовыя жыхары памяталі Ц. Забароўскага як самагубцусамагубца. Аднак, сведак смерці не было, афіцыйна ён памёр ад апаплексічнага ўдару. Бацькі пахавалі Цімона каля царквы побач з астатнімі родзічамі, насуперак глухому абурэнню сялян.
 
== Творчасць ==