Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творчасць: дапаўненне
Радок 14:
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў аказіянальнымі вершамі ў 1814 годзе, будучы сябрам студэнцкага Пісьменніцкага клуба (Klubu''Klub PiśmienniczegoРiśmienniczy'') у Крамянецкім ліцэі, між іншых вядомы верш на ўгодкі імянін Т. Чацкага па яго смерці.
 
У 1818 годзе ў «Ćwiczenia naukowe» урыўкамі выйшла першая паэма Забароўскага «Баляслаў Храбры, або здабыццё Кіева» («Boleslaw Chrobry czyli zdobycie Kijowa»), гістарычны кантэкст якой пазычана ў «Гісторыі» [[А. Нарушэвіч]]а. У першай песні твор нагадвае класічную эпічную паэму ў стылі [[Гамер]]а, але далей шчодра аздоблены рамантычнымі паданнямі і казачнымі сюжэтамі, дзе цяжка пазнаюцца гістарычныя асобы. Наватарская паэма адразу прынесла аўтару вядомасць. У прадмове да «Баляслава Храбрага» паэт выказаў і сваё крэда — пошук сюжэтаў не ў чужой, а ў айчыннай гісторыі. Таксама ў «Ćwiczenia naukowe» выйшла і наватарскае даследаванне Ц. Забароўскага пра будову і рытміку польскага верша.