Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
Радок 16:
Дэбютаваў аказіянальнымі вершамі ў 1814 годзе, будучы сябрам студэнцкага Пісьменніцкага клуба (''Klub Рiśmienniczy'') у Крамянецкім ліцэі, між іншых вядомы верш на ўгодкі імянін Т. Чацкага па яго смерці.
 
У 1818 годзеВаршаве ў «Ćwiczenia naukowe» урыўкаміапублікаваў выйшладаследаванне першаяпра будову і рытміку польскага верша «O zewnętrznej budowie wiersza polskiego». У Варшаве ж напісана і гістарычна-сатырычная паэма «Пісьменніцкі клуб» («Klub piśmienniczy»), але надрукавана толькі ў 1909 годзе ў выданні «Лямус» («Lamus»). У 1817 апублікаваў пераклад трагедыі Вальтэра «Танкрэд». У 1818 годзе выйшлі 7 песень першай «рыцарскай» паэма Забароўскага «Баляслаў Храбры, або здабыццё Кіева» («Boleslaw Chrobry czyli zdobycie Kijowa»), гістарычны кантэкст якой пазычана ў «Гісторыі» [[А. Нарушэвіч]]а. У першай песні твор нагадвае класічную эпічную паэму ў стылі [[Гамер]]а, але далей шчодра аздоблены рамантычнымі паданнямі і казачнымі сюжэтамі, дзе цяжка пазнаюцца гістарычныя асобы. Наватарская паэма адразу прынесла аўтару вядомасць. У прадмове да «Баляслава Храбрага» паэт выказаў і сваё крэда — пошук сюжэтаў не ў чужой, а ў айчыннай гісторыі. Таксама ў 1818 годзе ў «Ćwiczenia naukowe» выйшлавыйшлі і2 наватарскаепесні даследаваннепаэмы Ц.«Анеля» Забароўскага пра будову і рытміку польскага верша(«Aniela»).
 
Зварот да гісторыі — спадчына старой класічнай школы польскай паэзіі, паступовыя змены ў якой і пераход да рамантызму выдатна адлюстроўваюць творы Забароўскага, то насычаныя антычнымі героямі і сюжэтамі, то навеяныя славянскім фальклорам. Выбар жа старажытнаруска-польскіх ці польска-ўкраінскіх гістарычных сюжэтаў абумоўлены біяграфіяй самога паэта — паляка, які нарадзіўся і вырас на Украіне, на мяжы Аўстрыйскай і Расійскай імперый.
 
У 1822 годзе, у дзядзькі У. Шапціцкага ў Якубовіцах пад Люблінам, Забароўскі азнаёміўся з польскім вольным літаратурным перакладам «[[Слова пра паход Ігараў]]» К. Гадэбскага і пад яго ўплывам пачаў паэму «Баян» («Bojan»). У «Баяне» Забароўскі прапануе сваю паэтычную фантазію ў выглядзе «Pieśni Bojana» і «Śpiéwu Bojana». Цікавасць паэта да асобы Баяна, мабыць, збольшага тлумачыцца агульнаеўрапейскай модай на «Песні Асіяна». Першапачаткова ідэяй Забароўскага было стварэнне стылізацыі пад старажытны тэкст і ананімная публікацыя. Аднак, гэта не было здзейснена — паэт не здолеў выйсці за межы ўпадабаных вобразаў і тэм: у «Песнях Баяна» зноў з'яўляецца злы чарадзей Блуд, персанаж «Баляслава Храбрага», а падзеі выходзяць за межы Кіеўшчыны, уплятаюцца Медаборы і Збруч, Днестр і Падолле. Асоба паэта занадта ярка выявілася ў новым творы, у чытача не застаецца сумневу што «Баян» — сам Забароўскі. Не здолеўшы пажаданую стылізацыю, паэт страціў цікавасць да «Баяна» і пераключыўся на іншыя сюжэты. Урэшце паэма засталася няскончанай, фрагменты апублікаваны ў «Ateneum» толькі ў 1883 годзе.
 
Яшчэ адным вопытам стылізацыі была «Песня пра Гаральда» («Pieśn o Haraldzie»), дзе паэт даў сваю версію песні Гаральда да Мальвіны, дачкі [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]].