Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў заможнай шляхецкая сям'і Юзафа Забароўскага і Юльяны з Шапціцкіх. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1810 г. вучыўся ў школе ва Львове. Скончыў [[Крамянецкі ліцэй]], пад час вучобы быў сябрам літаратурнага гуртка. Таварышамі Ц. Забароўскага падчас вучобы былі [[Алаізій Каржанеўскі]], [[Ян Казімір Ардынец]], [[Францішак Кавальскі]], [[Густаў Алізар]]. Па ліцэі паехаў у Варшаву, дзе ў 1816—1818 гадах займаўся паэтычнымі перакладамі, разам з таварышамі заснаваў часопісы «Ćwiczenia naukowe» (1818) і «Pamiętnik Naukowy» (1819), дзе рэдагаваў іх літаратурную частку. Аднак, атрымаўшы колькі негатыўных рэцэнзій на свае творы, Ц. Забароўскі ў 1819 годзе вяртаецца ў [[Крамянец]], а ў 1820 годзе ў бацькоўскі маёнтак Лычкоўцы, дзе жыў і працаваў да сваёй смерці.
 
Да 1821—1822 гадоў адносяць раман Ц. Забароўскага з замужняй суседкай, вядомай пад уяўным імем Альзіры, у ідэнтыфікацыі якой няма пэўнасці. М. Данілевіч-Зялінская меркавала, што пад псеўданімам схавана Ганна Развадоўская, сястра прыяцеля Цімона — У. Развадоўскага з Навасёлкі, якую выдалі замуж за барона Чаховіча з Зарубінцаў, што за 30 км ад Лычкоўцаў. Аднак, успаміны сучаснікаў прымушаюць бачыць пад псеўданімам Лауру Семяноўскую, маладую жонку суседа Забароўскіх — Юзафа Забельскага, уладальніка Гарадніцы.