Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
Цімон хацеў ажаніцца з каханай, але маці выступіла рэзка супраць, пагражала пазбавіць спадчыны і настаяла на часовым ад'ездзе да дзядзькі У. Шапціцкага (брата маці) у Якубовіцы пад [[Люблін]]ам. Лаура ж была згодная на развод нават са стратай бацькоўскага маёнтка, але не была гатовая страціць апеку над маленькім сынам. Вясной 1822 году Цімон атрымаў ліст, Лаура паведамляла пра разрыў адносін, каб захаваць сям'ю дзеля сына.
 
Біёграфы адзначаюць, Забароўскі падоўгу прагульваўся берагам Збруча ў ваколіцах Лычкоўцаў і ў Медаборах, замілаваны роднымі мясцінамі апяваў іх вершамі. Упадабанае Забароўскім месца для творчасці было недзе па-над Збручам паблізу «скал» Медабор. Побач з любоўнай і пейзажнай лірыкай, якая праславіла яго, Забароўскі спрабуе звяртацца і да гістарычнай тэматыкі. У творчасці Ц. Забароўскага заўважныя перапады настрою, калі перыяды рамантычнай жыццярадаснасці чаргаваліся з перыядамі хрысціянскай пакоры. Тэарэтычна гэта можа быць сімптомам шырока распаўсюджанага псіхічнага захворвання — маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу.
 
Ц. Забароўскі загінуў у 1828 г. пры няясных абставінах. Паводле плётак, вінаваты быў вышэйзгаданы раман — падазравалі, паэт утоплены слугой раўнівага мужа. Іншыя бачылі проста няшчасны выпадак. Бліжэйшыя сябры Забароўскага — Ф. Лашоўскі і Ю. Сабінскі — у некралогу неабачліва агарнулі яго смерць ў рамантычны арэол, нагадаўшы, што, паводле [[Гётэ|гётаўскага]] Вертэра, няшчасныя закаханыя канчаюць жыццё самагубствам. Таму, яшчэ ў 1920-х мясцовыя жыхары памяталі Ц. Забароўскага як самагубца. Аднак, сведак смерці не было, афіцыйна ён памёр ад апаплексічнага ўдару. Бацькі пахавалі Цімона каля царквы побач з астатнімі родзічамі, насуперак глухому абурэнню сялян.