Розніца паміж версіямі "Элейская школа"

2 байты выдалена ,  8 гадоў таму
др
арфаграфія
др (робат дадаў: az:Eleya məktəbi)
др (арфаграфія)
'''Элейская школа''' — школа старажытнаграэчаскайстаражытнагрэчаскай філасофіі VI—V ст. да н.э.
 
Назва ад горада, у якім узнікла (Элея — грэчаская калонія ў Паўднёвай Італіі). Заснавальнік [[Ксенафан]], асноўныя прадстаўнікі [[Парменід]], [[Зянон Элейскі]], Меліс Самаскі. Яны ўпершыню проціпаставілі мысленне пачуццёваму ўспрыманню, адзначылі няўстойлівасць, цякучасць чалавечых адносін і ўспрыманняў; галоўную ролю ў спасціжэнні ісціны адводзілі мысленню. Быццё, на іх думку, бесперапыннае, нерухомае, нязменнае, аднароднае, непадзельнае, аднолькава ўласцівае кожнаму элементу, рэчаіснасці, выключае якое-небудзь мноства рэчаў. Гэтая ідэя склалася ў процівагу дыялектычнаму вучэнню аб прыродзе [[Геракліт]]а. Для абароны вучэння Элейскай школы Зянон прапанаваў сістэму аргументаў, пабудаваных у форме доказаў ад процілеглага і накіраваных супраць прызнання множнасці і руху быцця (напр., пушчаная страла нерухомая, таму што час складаецца з асобных імгненняў, а прастора — з асобных пунктаў). У далейшым паняцце адзінага нязменнага быцця паслужыла адной з крыніц філасофіі [[Платон]]а і [[неаплатанізм]]у.
124

праўкі