Цімон Забароўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
Дэбютаваў аказіянальнымі вершамі ў 1814 годзе, будучы сябрам студэнцкага Пісьменніцкага клуба (''Klub Рiśmienniczy'') у Крамянецкім ліцэі, між іншых вядомы верш на ўгодкі імянін Т. Чацкага па яго смерці.
 
У Варшаве ў «Ćwiczenia naukowe» апублікаваў даследаванне пра будову і рытміку польскага верша «O zewnętrznej budowie wiersza polskiego». У Варшаве ж напісана і гістарычна-сатырычная паэма «Пісьменніцкі клуб» («Klub piśmienniczy»), але надрукавана толькі ў 1909 годзе ў выданні «Лямус» («Lamus»). У 1817 апублікаваў пераклад трагедыі Вальтэра «Танкрэд». У 1818 годзе выйшлі 7 песень першай «рыцарскай» паэмапаэмы Забароўскага «Баляслаў Храбры, або здабыццё Кіева» («Boleslaw Chrobry czyli zdobycie Kijowa»), гістарычны кантэкст якой пазычана ў «Гісторыі» [[А. Нарушэвіч]]а. У першай песні твор нагадвае класічную эпічную паэму ў стылі [[Гамер]]а, але далей шчодра аздоблены рамантычнымі паданнямі і казачнымі сюжэтамі, дзе цяжка пазнаюцца гістарычныя асобы. Наватарская паэма адразу прынесла аўтару вядомасць. У прадмове да «Баляслава Храбрага» паэт выказаў і сваё крэда — пошук сюжэтаў не ў чужой, а ў айчыннай гісторыі. Таксама ў 1818 годзе ў «Ćwiczenia naukowe» выйшлі 2 песні паэмы «Анеля» («Aniela»).
 
Зварот да гісторыі — спадчына старой класічнай школы польскай паэзіі, паступовыя змены ў якой і пераход да рамантызму выдатна адлюстроўваюць творы Забароўскага, то насычаныя антычнымі героямі і сюжэтамі, то навеяныя славянскім фальклорам. Выбар жа старажытнаруска-польскіх ці польска-ўкраінскіх гістарычных сюжэтаў абумоўлены біяграфіяй самога паэта — паляка, які нарадзіўся і вырас на Украіне, на мяжы Аўстрыйскай і Расійскай імперый.