Вікіпедыя:Як ствараць артыкул: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: gl,id,jv,cs,udm,su,ko,en,af,ms,hu
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Каб стварыць новы артыкул можна пайсці на [[Чырвоная спасылка|чырвонай спасылцы]] на яго назву ў тэксце іншых артыкулаў, або калі такой спасылкі няма набраць яго назву у акенцы ''знайсці'' (яно зсправа правага бокуўверсе кожнай старонкі) і націснуць гузік '''Артыкул'''. Калі Вы пайшлі на чырвонай спасылцы, то адразу трапіце ў акенца рэдагавання новага артыкула. Калі Вы карысталіся акенцам ''знайсці'', то спачатку з'явіцца новая старонка з '''[[Чырвоная спасылка|чырвонай спасылкай]]''' на назву артыкула, які Вы ствараеце (спасылка будзе размешчана ўверсе старонкі), націскаеце на спасылку і трапляеце ў акенца рэдагавання новага артыкула.
 
Пасля таго, як Вы напісалі тэкст артыкула ў акенцы рэдагавання ({{таксама}}: [[Вікіпедыя:Вікі-фарматаванне|вікі-фарматаванне]]), можна спачатку націснуць гузік ''Як будзе'' пад акенцам, каб убачыць як будзе выглядаць напісаны Вамі артыкул, на гузік ''Як будзе'' можна націскаць паміж пісаннем, каб убачыць прамежкавыя вынікі Вашай працы. Калі Вы ўжо ўпэўніліся, што напісалі ўсё пажаданае, то націсніце гузік '''Запісаць''' і артыкул будзе запісаны, калі Вы не націсніце '''Запісаць''', Ваша праца згубіцца — калі ласка, будзьце ўважлівыя. Калі Вы націснулі '''Запісаць''', а пасля ўжо заўважылі ў Вашым артыкуле нейкія недакладнасці, то гэта проста выправіць праз закладку ''правіць'' уверсе старонкі, а пасля выпраўлення зноў '''Запісаць'''. Дарэчы, правіць і дапісваць Ваш артыкул можа кожны ўдзельнік.