Янка Запруднік: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: афармленне
Радок 4:
Сяргей Вільчыцкі нарадзіўся ў мястэчку [[гарадскі пасёлак Мір|Мір]] на Карэліччыне, калі гэтая частка Беларусі была пад уладай Польшчы. Бацькі, настаўнікі па адукацыі, гаспадарылі на зямлі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР сям'я Вільчыцкіх падлягала высылцы ў Сібір, але гэтаму перашкодзіў напад нацысцкай Германіі на СССР.
 
У гады нямецкай акупацыі Сяргей Вільчыцкі закончыў у Міры пачатковую школу (1942), затым у Баранавічах — прагімназію і тры курсы (з чатырох) гандлёвай школы (1943-44). Належаў да [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі]]. Набліжэнне савецкай арміі да Баранавіч вымусіла Сяргея Вільчыцкага да адыходу ў Германію: ён запісаўся ў дапаможную службу нямецкай авіяцыі (Luftwaffehelfer). За месяц да капітуляцыі Германіі быў пераведзены ў дывізію [[30 грэнадзёрская дывізія войскаў пры СС (Германія, 1918-1945)|«ВайсрусландВайсрутэнішэ»]] (пад камандаваннем [[Францішак Кушаль|Францішка Кушаля]]), якая напрыканцы красавіка [[1945]] перайшла ў [[Баварыя|Баварыі]] да амерыканцаў. Да мая 1946 знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных у амерыканскай зоне акупацыі.
 
Сяргей Вільчыцкі пасля палону прыехаў у беларускі лагер для перамешчаных асоб у Рэгенсбургу, які ў ліпені 1946 быў пераведзены ў Міхэльсдорф. Як былому ваеннапалоннаму атрымаць статус перамешчанай асобы яму было немагчыма, таму давялося «згубіць» дакументы, з якімі яго адпусцілі з амерыканскага палону, і ўзяць прозвішча Яна Запрудніка з Вільні, што па нейкай прычыне пакінуў лагер. З гэтага часу Сяргей Вільчыцкі стаў Янкам Запруднікам, захаваўшы гэтае прозвішча на ўсё жыццё.