Розніца паміж версіямі "Анігіляцыя"

4 байты выдалена ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
'''Анігіля́цыя'''(ад [[Лацінская мова|лацінскага]] ''annihilatio'' — знішчэнне) — працэс узаемадзення [[Элементарная часціца|элементарнае часціцы]] з [[Антычасціцы|антычасціцай]], у выніку якога яны пераўтвараюцца ў іншыя [[Элементарная часціца|часціцы]]. Тыповы і добра вядомы прыклад — анігіляцыя [[электрон]]на-[[пазітрон]]ных (e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup>) пар за кошт [[Электра-магнітнае ўзаемадзеянне|электрамагнітнага ўзаемадзеяння]], якія, ў залежнасці ад арыентацыі [[спін]]аў, пры гэтым пераўтвараюцца ў 2 ці 3 [[фатон]]ы. Тэрмін «анігіляцыя», які ўзнік гістарычна — недакладны, анігіляцыя — не знішчэнне [[Матэрыя|матэрыі]], а пераход яе ў іншую форму, які адбываецца ў адпаведнасці з [[Законы захавання|законамі захавання]]. Паводле [[Закон захавання электрычнага зараду|закону захавання электрычнага зараду]] прадуктамі анігіляцыі могуць быць толькі [[Элементарная часціца|часціцы]], сумарны [[зарад]] якіх роўны нулю. [[Закон захавання энергіі|Закон захавання энергіі-імпульсу]] не дазваляе пераўтварацца свабоднай e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> пары ў адзін [[фатон]]. Гэтыя правілы справядлівыя таксама для адваротнага працэсу [[Утварэнне пар часціц|нараджэння]] e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup>-пары свабоднымі [[фатон]]амі.
Анігіляцыя — гэта толькі адзін з магчымых раўнапраўных працэсаў узаемадзеянняў ([[канал рэакцыі|каналаў рэакцыі]]) элементарнае часціцы з [[Антычасціцы|антычасціцай]]. Напрыклад пры ўзаемадзеянні [[электрон]]а і [[пазітрон]]а, акрамя анігіляцыі, магчымы таксама [[Пругкае рассейванне|пругкае]] і [[няпругкае рассейванне]] і інш. працэсы. Пара e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> можа ўтвараць недаўгавечную звязаную сістэму — [[пазітроній]], падобны да [[атам]]а [[вадарод]]у, у якім месца [[пратон]]а займае [[пазітрон]]. Анігіляцыя e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> можа ісці за кошт [[Слабае ўзаемадзеянне|слабага ўзаемадзеяння]] элементарных часціц (напр. пераўтварэнне e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> у пару [[нейтрына]]-[[антынейтрына]]), за кошт [[электраслабае ўзаемадзеянне|электраслабага ўзаемадзеяння]] (пераўтварэнне e<sup>-</sup> — e<sup>+</sup> пары ў [[мюон]]ную μ<sup>-</sup> — μ<sup>+</sup>-пару), і г. д. уключаючы [[моцнае ўзаемадзеянне]].
Пасля таго, як з дапамогай магутных [[Паскаральнік часціц|паскаральнікаў]] [[пратон]]аў былі атрыманы ў дастатковай колькасці [[антыпратон]]ы, пачалося інтэнсіўнае вывучэнне анігіляцыі [[нуклон]]-[[антынуклонаў]]. Гэты працэс ідзе галоўным чынам за кошт моцнага ўзаемадзеяння і прыводзіць да ўтварэння π-, K-[[мезон]]аў, Λ-, Σ-, Ξ-[[гіперон]]аў, іх антычасціц і іншых [[гадроныадроны|гадронаўадронаў]]. Пры гэтым утвараюцца шматлікія і разнастайныя [[рэзананс]]ы.
Тэарэтычнае вывучэнне анігіляцыі з высокай дакладнасцю і ў адпаведнасці з [[эксперымент]]ам праведзена толькі для [[Электрамагнетызм|электра-магнітных працэсаў]] на падставе [[Квантавая электрадынаміка|квантавай электрадынамікі]]. Пры тэарэтычным разглядзе працэсаў анігіляцыі, выкліканых [[Моцнае ўзаемадзеянне|моцным узаемадзеяннем]], звычайна карыстаюцца толькі прыблізнымі ацэнкамі, атрыманнымі на падставе [[мадэль]]ных уяўленняў і фенаменалагічных суадносін.