Вышэйшая адукацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
 
У залежнасці ад формы навучання, краіны, сістэмы і профілю тэрмін навучання для атрымання вышэйшай адукацыі складае ад 4 да 9 гадоў.
 
==Вышэйшая адукацыя ў Беларусі==
У [[Беларусь|Беларусі]] дзве вядучыя [[ВНУ]] ў нацыянальнай сістэме адукацыі: [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]], заснаваны 30 кастрычніка [[1921]] года, і [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]], заснаваная 29 студзеня [[1991]] года. Статус вядучай ВНУ ў краіне замацаваны заканадаўствам і мае два віды: вядучая ВНУ ў нацыянальнай сістэме адукацыі і вядучая ВНУ ў галіне. Статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў галіне мае некалькі ВНУ, у тым ліку [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт]], [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі]], [[Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт]].
 
У Беларусі студэнты ВНУ маюць магчымасць атрымліваць акадэмічныя ступені бакалаўра і магістра, але рэспубліка, у адрозненні ад большасці астатніх еўрапейскіх краін, не з'яўляецца удзельніцай [[Балонскі працэс|Балонскага працэсу]].
 
Выпускнікі ВНУ могуць працягнуць навучанне і атрымаць пасляўніверсітэцкую адукацыю, паступіўшы ў аспірантуру і потым у дактарантуру. Акрамя гэтага, магчыма праходжанне курсаў перакваліфікацыі і атрымання другой вышэйшай адукацыі.
 
У 2011/2012 навучальным годзе ў краіне працавала 55 вышэйшых навучальных устаноў. На першай ступені вышэйшай адукацыі навучалася каля 446 тысяч студэнтаў, на другой — 5 тысяч (магістранты).<ref>[http://http://www.belta.by/ru/infographica/i_1143.html БЕЛТА: Колькі студэнтаў у Беларусі]</ref>
 
У [[1992]] годзе ў [[Мінск]]у быў заснаваны [[Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт]]. У [[2004]] годзе ён быў вымушаны спыніць працу ў рэспубліцы і з 2005 года дзейнічае ў [[Вільнюс]]е.
 
==Зноскі==
{{reflist|2}}
 
[[Катэгорыя:Вышэйшая адукацыя]]