Еўра: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ilo:Euro
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
[[Image:Euro coins and banknotes.jpg|thumb|right|300px|Манеты і банкноты еўра]]
'''Еўра''', афіцыйная валюта шэрага еўрапейскіх краін. Сімвал валюты: '''€''', банкаўскі код: '''EUR'''. 1 еўра складаецца са 100 еўрацэнтаў. Валюта кіруецца і адмініструецца [[Еўрапейскі Цэнтральны Банк|Еўрапейскім Цэнтральным Банкам]] і [[Сістэма Еўрапейскіх Цэнтральных Банкаў|Еўрапейскай Сістэмай Цэнтральных Банкаў]].
 
Усе члены [[Еўрасаюз]]а маюць права ўвайсці ў еўразону, калі яны задавальняюць вызначаным патрабаванням да крэдытна-грашовай палітыцы, а для ўсіх новых членаў Еўрасаюза абавязак раней ці пазней перайсці на Еўра з'яўляецца абавязковай умовай уступлення.
 
==Назва==
Лацініцай назва валюты запісваецца як '''Euro''' (з вялікай ці маленькай літары — па-рознаму ў розных мовах), па-літоўскі — '''euras''', па-латышскі — '''eiro''', па-грэчаскі — '''ευρώ'''. Кірылічнае напісанне ў балгарскай, македонскай, рускай і сербскай мовах — '''евро''', у Чарнагорыі ўжываецца варыянт '''еуро''', у беларускай мове — '''еўра''' ці '''эўра''', ва ўкраінскай — євро. На банкнотах назва валюты паказана вялікімі лацінскімі і грэчаскімі літарамі. Назва чытаецца ў адпаведнасці з арфаграфіяй канкрэтных моў, звычайна па ўзору таго, як вымаўляецца ў гэтай мове слова Еўропа: па-французскі прыкладна ёро́, па-нямецкі — о́йра, па-іспанскі — э́ура, па-англійскі — ю́ра і г. д.
 
== Гісторыя ==
Еўра для безнаяўных разлікаў быў уведзены ў [[1999]] годзе. [[1 студзеня]] [[2002]] года з'явіліся банкноты і манеты. Наяўныя еўра замянілі нацыянальныя валюты 17 з 27 краін Еўрапейскага саюза.
 
У [[Швецыя|Швецыі]] і [[Данія|Даніі]] прайшлі рэферэндумы, на якіх большасць выказалася супраць прыняцця еўра. Вялікабрытанія таксама вырашыла не замяняць нацыянальную валюту. [[Латвія]] і [[Літва]] планавалі перайсці на еўра ў 2009 годзе, але з прычыны эканамічнага крызісу гэты пераход прыйшлося адкласці. У адрозненні ад Літвы і Латвіі, [[Эстонія]] змагла споўніць усе крытэрыі, неабходныя для перахода на еўра, да [[2011]] года, і [[12 траўня]] [[2010]] года [[Еўракамісія]] выступіла з афіцыйнай прапановай аб далучэнні гэтай краіны да еўразоны 1-га студзеня 2011 года, што Эстонія і зрабіла.<ref>[http://www.svaboda.org/archive/World_News/20101231/3060/3060.html?id=2263934 Эстонія пераходзіць на эўра] // Радыё Свабода</ref>
Еўра для безнаяўных разлікаў быў уведзены ў 1999 годзе. 1 студзеня 2002 года з'явіліся банкноты і манеты.
 
Чакаецца, што астатнія прыбалтыйскія краіны і шэраг іншых членаў ЕС будуць уваходзіць у еўразону не раней за 2014 год. [[Чэхія]] плануе ўступіць у еўразону пасля 2015 года, а магчыма нават у 2019 годзе.
 
== Еўразона ==
 
Еўразона — гэта тэрыторыя, на якой еўра з'яўляецца афіцыйным плацёжным сродкам. На [[2011]] год у еўразону ўваходзяць [[Аўстрыя]], [[Бельгія]], [[Германія]], [[Грэцыя]], [[Ірландыя]], [[Іспанія]], [[Італія]], [[Кіпр]], [[Люксембург]], [[Мальта]], [[Нідэрланды]], [[Партугалія]], [[Славакія]], [[Славенія]], [[Фінляндыя]], [[Францыя]] і [[Эстонія]].
 
{{зноскі}}
 
== У Сеціве ==