Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
Гэты крытычны артыкул «Літаратурныя летуценні. [[Элегія]] ў прозе (''Литературные мечтания. Элегия в прозе'')», ёсць бліскучым аглядам гісторыі расійскай літаратуры і вылучаецца высноваю Бялінскага, што ў сучасных яму расіян "няма літаратуры" ў ягоным разуменні, а ёсць невялікая колькасць пісменнікаў. Але "прыйдзе час, — асвета разальецца ў Расіі шырокаю плыняй, разумовае аблічча народу высветліцца... Але цяпер нам трэба вучэнне!…»
 
Другі літаратурны агляд Бялінскага ([[1836]]) прасякнуты тым жа духам адмаўлення: дастаткова назвы - «Нішто аб нічым, альбо справаздача сп. выдаўцу „Тэлескопа“ за апошняе паўгоддзе расійскай літаратуры». Але зяўленне аповесцяў [[Мікалай Гогаль|Гогаля]] і вершаў [[Аляксей Кальцоў|Кальцова]] ўжо дае крытыку надзею на лепшую будучыню.
 
У тыя гады Бялінскі знаходзіўся пад уплывам гуртка Станкевіча, дзе ў той час ў бясконцых каментарах і спрэчках вывучалася філасофская сістэма [[Гегель|Гегеля]] і дзе галоўным аратарам быў Міхаіл Бакунін.