Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
=== Універсітэцкі перыяд ===
 
З [[1829]] да [[1832 год]]агоду вучыўся на славесным аддзяленні філасофскага факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Паступленне ва ўніверсітэт, апроч іспытаў, было звязана з цэлым шэрагам фармальнасцяў. У прыватнасці, патрабавалася парука «аб непрыналежнасці да таемных таварыстваў», якую забяспечыў генерал Дурасаў — знаёмы родзічаў Бялінскага. У Маскоўскім універсітэце тады ўжо з'явіліся маладыя прафесары — прадвеснікі бліскучага ўніверсітэцкага жыцця 40-х гадоў. Лекцыі Мікалая Надзеждзіна і Міхаіла Паўлава ўводзілі слухачоў у кола ідэяў германскай [[філасофія|філасофіі]] ([[Фрыдрых Шэлінг|Шэлінга]] і Окена). Гэтае захапленне злучала студэнтаў у гурткі, з якіх у далейшым выйшлі дужа ўплывовыя дзеячы расійскай літаратуры і грамадскага жыцця. У гэтых гуртках Бялінскі і знайшоў сваіх сяброў і аднадумцаў ([[Аляксандр Герцэн|Герцэна]], [[Мікалай Агароў|Агарова]], [[Мікалай Станкевіч|Станкевіча]]…).
 
Пад уплывам тагачаснай філасофіі і рамантычнай літаратуры Бялінскі стварыў трагедыю «Дзмітры Калінін», якая вылучалася рэзкімі [[Прыгоннае права|антыпрыгонніцкімі]] настроямі. Трапіўшы ў [[Цэнзура|цэнзуру]](якая складалася тады з універсітэцкіх прафесараў), трагедыя не толькі не была дапушчана да друку, але і падштурхнула Вісарыёна да адлічэння з універсітэта «праз няздатнасць»<ref name=autogenerated1>[http://www.directmedia.ru/biblioclub/utils/feb/istoriya_russkoy_literaturi_v_10_tomah._%97_1941%971956/tom_sedmoy_literatura_1840-h_godov/300.htm </ref>. Застаўшыся без усякіх сродкаў, Вісарыён зарабляў урокамі і перакладамі французскіх раманаў. Бліжэй пазнаёміўшыся з прафесарам Надзеждзіным, ён пачынае перакладаць артыкулы для заснаванага ў 1831 часопіса «Тэлескоп» і ў верасні 1834 стварае свой першы сур'ёзны крытычны артыкул.