Парк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Паркавае мастацтва зарадзілася ў [[Кітай|Кітаі]] (горад Сучжоў), а потым у эпоху [[барока]] было прыўнесена ў [[Францыя|Францыю]] ([[рэгулярны парк]]). У [[XVIII]] стагоддзі на хвалі [[рамантызм]]у з'явіўся [[пейзажны парк]]. Агульнадаступныя гарадскія паркі з'явіліся ў Еўропе толькі ў пачатку [[XIX]] стагоддзя. Адным з першых такіх паркаў стаў Англійскі сад у [[Мюнхен]]е.
 
[[Выява:Centralpark fg01.jpg|thumb|center|700px|Панарама Цэнтральнага паркупарка ў [[Нью-Ёрк]]у]]
 
==Тыпы паркаў==
 
===Англійскі парк===
[[File:Stourhead Bridge3.jpg|thumb|Адзін з першых пейзажных паркаў у [[Англія|Англіі]]]]
'''Англійскі парк''' ('''пейзажны парк''', '''ландшафтны парк''') з'явіўся ў Англіі ў [[XVIII]] стагоддзі. [[Хамфры Рэптан]], адзін з самых знакамітых ландшафтных архітэктараў, выказаў наступныя прынцыпы пабудовы пейзажнага парку:
* свабодная планіроўка;
* выкарыстанне натуральных ландшафтаў — падкрэсліванне прыроднай прыгажосці і маскіроўка недахопаў ландшафту;
* наданне ілюзіі натуральнасці пры стварэнні пейзажных кампазіцый;
* цэласнасць усіх элементаў саду.
 
У пабудаванні пейзажнага саду пажаданы няроўны рэльеф — узвышшы, склоны, яры, прыродныя вадаёмы. Усе прыродныя недахопы мясцовасці згладжваюцца, а годнасці абыгрываюцца. Плоскі ландшафт трэба змяніць штучна.
 
Архітэктурныя пабудаванні ў пейзажным парку другарадныя, яны павінны быць упісаны ў пейзаж. Напрыклад, з дапамогай расліннага аб'ёму, які значна перавышае аб'ём пабудаванняў. Расліннасць маскіруе ўсе вострыя куты і дапаможныя канструкцыі.
 
Эфект пейзажнага саду — уражанне, быццам расліны тут ужо раслі, а чалавек знайшоў сярод іх свабоднае месца, каб пабудаваць дом. Нягледзячы на тое, што пейзажны сад вельмі падобны да прыроднага пейзажу, у ім існуе свой парадак, іерархія, строгі падбор раслін.
 
[[Катэгорыя:Паркі]]