Аляксандр Дамінікавіч Лапа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 59:
 
== Жыццяпіс ==
Аляксандр Дамінікавіч Лапа нарадзіўся ў спадчынным маёнтку [[Вёска Рудабелка|Рудабелка]] ў [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў каталіцкай [[шляхта|шляхецкай]] сям'і Дамініка (Даміяна) Лапы, старадубскага земскага рэгента (упам.1784), і шляхцянкі Шульц. Яго поўнае каталіцкае імя, дадзенае пры хросце, было Аляксандр-Дыянізій Дамінікавіч Лапа. Бацька Дамінік у расійскія часы служыў у расійскім войску ў драгунскім палку, з чынам паручніка пайшоў у адстаўку і асеў у сваім маёнтку Рудабелка (вёскі Рудабелка і Карпілоўка), дзе ў [[1814]] налічвалася 447 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]], пачаў займацца добраўпарадкаваннем маёнтка і жыць размераным вясковым жыццём.
 
Аляксандр Лапа вучыўся ў езуіцкім [[калегіум]]е ў [[Магілёў|Магілёве]], а пасля ў нямецкім пансіянаце пастара Коленса ў Санкт-Пецярбуругу. Пазней быў студэнтам універсітэта ў [[Дэрпт|Дэрпце]] (Ліфляндская губерня), дзе вывучаў прыродазнаўства.