Смаленская крэпасць: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Пачатак ==
[[Смаленск]] заўсёды займаў у гісторыі важнае абарончае значэнне, таму рускія цары клапаціліся аб яго ўмацаванні. Увесну 1554, па ўказе Івана Жахлівага, была пабудавана новая вельмі высокая, драўляная крэпасць. У гэты час, драўляныя крэпасці, у сувязі з развіццём артылерыі, ужо не лічыліся непрыступнымі. Таму ў канцы XVI стагоддзя было прынята рашэнне аб узвядзенні на месцы старой - новай каменнай крэпасці. У снежні 1595 афіцыйным указам пачалося неадкладнае разгортванне падрыхтоўчых работ па будаўніцтву. Будаўніцтва было даручана дойліду Фёдару Савельевічу Каню, аўтару Белага горада ў Маскве. Узорам для будаўніцтва крэпасці, хутчэй за ўсё, паслужыў маскоўскі Крэмль, а таксама крэмль гарадоў Ніжні Ноўгарад, Тула, Каломна, Зарайск, Серпухаў. Плануючы крэпасць, Фёдар Конь вырашыў выкарыстаць старыя прыёмы: паўбутавы мур, мур цокаля з валікам, аркі на ўнутраным баку сцяны, агароджа баявога ходу зубцамі ў выглядзе ластаўкінага хваста, формы вуглавых і прамежкавых вежаў, белакаменныя дэталі і многае іншае. Але таксама, Фёдар Конь унёс шмат новага: ён вырашыў пабудаваць сцяну, значна вышэй ранейшых (калі старыя крэпасці мелі два ярусы бою, то ў смаленскай вырашана было зрабіць трох'ярусную сістэму), таксама ён вырашыў зрабіць вежаў значна больш, чым у астатніх крэпасцях.
 
[[ru:Смоленская крепость]]