Рыс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Kew.gardens.rice.arp.jpg|thumb|]]
'''Рыс''' (''''лац''. Oryza'') — род аднагадовых і шматгадовых травяністых [[расліны|раслін]] сямейства [[Метлюжковыя]]; крупяная культура. Звычайна ўключае два віды роду [[Рыс, род|рыс]]: [[рыс пасяўны|рыс азіяцкі]] (''Oryza sativa'') і [[рыс афрыканскі]] (Oryza glaberrima). Вырошчваецца галоўным чынам у тропіках і субтропіках, асабліва ў [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай]], [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй]] і [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]], дзе з'яўляецца асноўным прадуктам харчавання.
 
Слова «рыс» [[інда-іранскія мовы|інда-іранскага]] паходжання, роднаснае словам [[пушту]] ''wriže'' і [[санскрыт]]у ''vrīhi''. Пазней слова трапіла ў [[грэчаская мова|грэчаскую мову]] як ''óryzon'', з яе ў [[лацінская мова|лацінскую]] ''oryza'' і далей у іншыя еўрапейскія мовы.