Розніца паміж версіямі "Месаліна"

1 байт дададзены ,  13 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: {{вызнч|1=Месаліна — Валерыя Месаліна}}, {{вызн2|1=Лісіска}} {{дз|1=дачка Валерыя Месалы Барбата і ...)
 
др
{{вызнч|1=Месаліна — Валерыя Месаліна}}, {{вызн2|1=Лісіска}}; {{дз|1=дачка Валерыя Месалы Барбата і Даміцыі Лепіды}} (~[[25]]—[[48]]): трэцяя жонка [[рымскі імператар|рымскага імператара]] [[Клаўдзій|Клаўдзія]]. Вяла распуснае жыццё, і яе імя стала назоўным для жанчыны распусных паводзін.
 
Стала жонкай Клаўдзія ў 14 гадоў, і была маладзейшай за мужа на 30 гадоў. Неўзабаве дамаглася такога ўплыву на Клаўдзія, што той не ўмешваўся ў яе скандальныя паводзіны. Наведвала публічны дом пад выдуманым імем Лісіскі. Тыя, хто адхіляў яе сексуальныя залёты або пагражаў ёй выкрыццём, мог быць забіты, і шмат грамадзянаў Рыма загінулі такім чынам. Дамаглася практычнага ўраўнавання ў правах з [[весталкі|весталкамі]] (43), у тым ліку, права насіць адмысловую шарсцяную галаўную павязку. Адзначаецца, што Месаліна, не будучы [[аўгуста]]й, аддавала гэтаму вонкаваму атрыбуту асаблівую ўвагу. Была пакараная смерцю з загаду Клаўдзія.