Мабілізацыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|200px|Польская мабілізацыя 1939.'''Мабілізацыя (М, мабілізацыйнае разгор...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:14, 13 жніўня 2012

Мабілізацыя (М, мабілізацыйнае разгортванне) (фр.: mobilisation, ад mobiliser — рухаць) — комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на перавод узброеных сіл (УС) і дзяржаўнай інфраструктуры на ваеннае становішча. Упершыню слова «мабілізацыя» было ўжыта для апісання мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прусіяй ў 18501860 гадах. Тэорыя і метады мабілізацыі з тых часоў бесперапынна развіваліся.

Польская мабілізацыя 1939.

Мабілізацыя можа быць агульнай, якая праводзіцца ў маштабе ўсёй дзяржавы з мэтай прывядзення УС у поўную баявую гатоўнасць і пераводу прамысловасці і інфраструктуры дзяржавы на ваеннае становішча, і прыватнай, якая можа праводзіцца як на асобнай тэрыторыі, так і з мэтай павышэння баявой гатоўнасці УС ці асобных яе аб'яднанняў і злучэнняў.

Мабілізацыйны план — дакумент асаблівай важнасці, у якім прапісаны мабілізацыйныя мерапрыемствы і парадак іх правядзення. Ён непарыўна звязаны з Планам стратэгічнага разгортвання УС. Абодва дакумента, як правіла, рыхтуюцца ў Генеральным штабе і зацвярджаюцца вышэйшым кіраўніцтвам краіны.

Перманентная мабілізацыя

У адрозненне ад мабілізацыі, якая праводзіцца да пачатку вайны і, у некаторых выпадках, з'яўляецца нагодай да яе, перманентная мабілізацыя праводзіцца на працягу ўсёй вайны, ці яе часткі. Важным рэсурсам гэтай мабілізацыі з'яўляецца кантынгент грамадзянскіх асоб, якія з прычыны натуральнага ходу часу дасягаюць прызыўнога ўзросту.

Літаратура

  • Froment, «La mobilisation et la préparation à la guerre».