Забельскі дамініканскі калегіум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster кластар3.
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Забельскі дамініканскі калегіум''' — адукацыйная ўстанова ў фальварку Забелы каля вёскі [[Аграгарадок Валынцы|Валынцы]] пры дамініканскім кляштары Св. Георгія, якая існавала ў [[1716]]—[[1838]] гадах. Заснаваная на сродкі памешчыка Г. Шчыта.
 
Пры калегіуме дзейнічаў Забельскі школьны тэатр, у якім працаваў [[Каятан Марашэўскі]], аўтар славутай «[[Камедыя, п'еса|Камедыі]]».
Радок 8:
У [[1803]] годзе быў пераўтвораны ў павятовае вучылішча ў складзе Віленскай навучальнай акругі, у [[1811]] — у гімназію. У [[1821]] годзе ад забельскіх выкладчыкаў у Міністэрства народнай асветы Расіі паступіла прапанова стварыць на базе гімназіі акадэмію з трыма факультэтамі, але спроба аказалася беспаспяховай.
 
Калектыў выкладчыкаў быў нешматлікім. У 1802 годзе тут працавала толькі шэсць выкладчыкаў і восемдзясят навучэнцаў.
 
Пры калегіуме дзейнічаў першы ўва Усходняй Еўропе школьны тэатр<ref>Святлана Дзядзінкіна. [http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27853 Чый летапіс цікавейшы?] // «Народная газета» №  28(5694), 9 снежня 2008.</ref>. Выкладчыкі М. Цяцерскі (аўтар п'ес «Доктар па прымусу», «Сапар», «Фемістокл», «Камедыя», «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і лібрэта аперэты «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас»), І. Юрэвіч (аўтар п'ес «Крэз» і «Пышнагольскі») і іншыя былі аўтарамі сцэнічных дыялогаў і твораў розных літаратурных жанраў.
 
== Вядомыя выхадцы ==